Читать онлайн книгу "Мястэчка"

Мястэчка
Мiкола Адам


Гэта раман, якi пераварочвае yяyленне пра лiтаратуру для падлеткаy i аб падлетках, адначасова, аднак, разлiчаны таксама i на дарослую аyдыторыю. Першы сезон знаёмiць чытача з жыхарамi звычайнага тыпавога кансерватыyнага мястэчка недзе y правiнцыi Беларусi, у якiм нiколi нiчога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоyная гераiня кнiгi, звычайная дзесяцiкласнiца Даша Белая, «ладзiць бунт на караблi», чым выклiкае высокахуткасны экспрэс падзей i здарэнняy, у якiя трапляе сама i yцягвае yсiх вакол, а яшчэ закохваецца y чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоy, да таго ж былога спецназаyца, якi, нiбы мульцяшны Чорны плашч, заyжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другi сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы i яе сяброy, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбылiся y Беларусi 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мiнску, калi была брутальна разагнана мiрная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасцi. Адлюстраваныя вачыма падлеткаy тыя абставiны, абсурднасць i жорсткасць iх наступстваy зачэпяць i самую чэрствую душу. Ды yсё ж галоyнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу yсяго твора яго героi, на першы погляд адмоyныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраyдных сяброyства, кахання i мастацтва.





Мiкола Адам

Мястэчка

(раман-серыял у двух сезонах)





Сезон першы


В этом городе нет рок-н-ролла!

Рок-н-ролла здесь нет!..

    «Звери»

Перемен требуют наши сердца!

Перемен требуют наши глаза!..

    «Кино»




Частка першая





Дзея першая



Эпiзод 1

За вокнамi плакала восень. Стукалася дажджом у шкло, каб пусцiлi, пашкадавалi. Разбiвалася кроплямi з адчаю аб безуважнасць.

Нiчога не змянiлася за лета. Хлопцы, якiмi былi боyдзiламi, такiмi i засталiся, толькi смялейшымi сталi, нахабнейшымi. Асаблiва Кастальцаy з Хвалеем, якiх апошнiм часам паyсюль бачылi yдваiх. І адкуль такое сяброyства? Хiба што на адной вулiцы жылi, Індустрыяльнай?… Мама першага – уладальнiца мясцовага салона прыгажосцi, а бацька – дырэктар мясакамбiната, i y яго раман з геаграфiчкай Наталляй Франсаyнай, пра якi yсе ведалi, але рабiлi выгляд, што не ведалi. Бацька ж Хвалея звычайны сярэднестатыстычны п’янтос. Хвалей, мiж iншым, выцягнуyся. Ростам быy нiжэй за yсiх, нават нiжэй за яе, Дашу Белую, вучанiцу дзясятага «А», сiмпатычную дзяyчынку, захопленую Кафкам. Яна не вельмi любiла кiно, больш кнiжкi чытала. «Уладара пярсцёнкаy», «Гары Потара», Кафку, асаблiва «Амерыку» Кафкi. Гуляць – не гуляла. Сумна i аднастайна было y iх мястэчку i пайсцi няма куды. Нiякiх выбiтнасцяy. З задавальненнем згаджалася yдзельнiчаць у школьнай самадзейнасцi, але тое адбывалася тры разы на год: на Новы год, на Восьмае сакавiка i на Дваццаць трэцяе лютага. Ды мерапрыемствы праходзiлi амаль заyсёды аднолькава па падобных адзiн на аднаго сцэнарах. Карацей – нудоцiшча.

Гледзячы на Кастальцава з Хвалеем, Даша падумала, што ёй таксама хацелася б з кiм-небудзь сябраваць, але з кiм? Усе яе адносiны з аднакласнiкамi абмяжоyвалiся дзяжурнымi прывiтаннем ды пакуль. Нi пра якое сяброyства яна раней не задумвалася. Хлопцы сябравалi адзiн з адным, але не yсе. Колю Пiнокiа, празванага так за доyгi нос, наогул зачмырылi i не лiчылi за чалавека, таму што ён не мог пастаяць за сябе i плакаy, як дзяyчынка, калi яго бiлi цi крыyдзiлi. Ён нядрэнны, але баязлiвы, старанны y вучобе i yсё такое, аднак школа для яго, напэyна, пекла. Ён нават рухаyся неяк бокам i стараyся апынацца блiжэй да сценкi, каб не атрымаць знянацку выспятка. Пакрыyдзiць слабога лiчылася святым абавязкам кожнага годнага павагi «пэцана» (так хлопцы адзiн аднаго звалi). Але гэта было не пра Пiнокiа.

Марыя Пятроyна, настаyнiца рускай лiтаратуры i класны кiраyнiк дзясятага «А», сядзела за настаyнiцкiм сталом, узвышаючыся над класам, чытала штосьцi гламурнае y глянцавым часопiсе, павольна адломвала кавалачкi шакаладу «Алёнка» (фольга пры гэтым шамацела так, нiбы скардзiлася на недастатковую далiкатнасць) i насалоджвалася яго смакам. Усе вакол ведалi пра незвычайную прыхiльнасць настаyнiцы да салодкага, таму амаль не рэагавалi на яе мiжвольныя прыцмокваннi, занятыя сачыненнем на тэму «Як я правёy (правяла) лета». Нiхто y класе не гаманiy i не мiтусiyся, нават дзiyна, усе руплiва yткнулiся y раздадзеныя аркушыкi i складалi yласныя вакацыi. Даша нiчога не складала. Яна напiсала, што нi на якiя курорты не ездзiла, нi з якiмi хлопчыкамi не знаёмiлася, нiкому не прызнавалася y вялiкiм i чыстым каханнi. Напiсала пра сваю старэйшую сястру, якая вучылася y сталiчным кульку, пра яе жыццё y iнтэрнаце, пра яе сябровак, якiя прайшлi «Крым i Рым», як яны казалi; пра тое, як паспрабавала вiно, але яно ёй не спадабалася, нейкае кiслае. Пра татку таксама напiсала, якi мог i yдзень i yначы тарашчыцца y блакiтны экран, лежачы на канапе. Яму было yсё адно што глядзець, абы чалавечкi бегалi цi партрэцiкi вяшчалi.

Блiн, так закарцела з кiмсьцi параiцца, падзялiцца самым патаемным, ды проста пабалбатаць урэшце рэшт… Таня Паyлоyская, здаецца, нiчога, як чалавек. На танцы y Дом культуры ходзiць. Павiнна адэкватна аднесцiся, калi Даша прапануе ёй сяброyства. Толькi сядзiць яна заблiзка да настаyнiцы. Зразумела, нiякiм падхалiмажам цi яшчэ чым-небудзь падобным Паyлоyская не вылучалася, i сябровак у класе, здаецца, у яе не было…

Дзесяць гадоy знаёмы, а як чужыя.

Вырашана, трэба стусавацца з Паyлоyскай. З ёю будзе не сумна.


Эпiзод 2

– Тань! – паклiкала Даша аднакласнiцу, даганяючы яе пасля yрокаy. – Таня! Паyлоyская!.. Пачакай!..

– Чаго табе? – азiрнулася тая, спынiyшыся на паyдарозе ад выхаду з школы.

– Адыдзем? – прапанавала Даша, параyняyшыся з Паyлоyскай, каб не замiнаць натоyпу вучняy пазбаyляцца ад цяжару школьных сцен.

– Навошта? – запытала Паyлоyская, аднак рушыла yслед за Дашай да найблiжэйшага акна.

– Разумееш, – узяла Даша аднакласнiцу за руку, – я тут падумала, карацей…

– Кастальцаy, зыр, – заyважыy дзяyчат Хвалей, якi накiроyваyся да школьных дзвярэй у кампанii з Кастальцавым i яшчэ некалькiмi «пэцанамi» з паралельнага класа, – Белая з Паyлоyскай, як «галубцы»…

– Лесбi, – паправiy яго Кастальцаy, дэманструючы сваю дамiнуючую дасведчанасць i yзiраючыся y аднакласнiц, якiя хутка схавалi свае рукi за спiны. – І хто з вас актыy, а хто пасiy?

– Адвалi, Кастальцаy! – прамовiла Таня рашуча.

– А то чо? – бясстрашна выгукнуy Хвалей.

– Дратуй адсюль, цi дрэнна даходзiць? – крыкнула y бок Хвалея Даша.

– Дрэнна, не тое слова! – не разгубiyся Хвалей.

Дашай раптам авалодала такая страшная непрыязнасць да гэтага прадстаyнiка мужчынскага роду, што яна ледзь стрымлiвала сябе. На падаконнiку дзяyчына намацала падручнiк, кiмсьцi, мабыць, забыты, схапiла яго i шпурнула y Хвалея. Хлопец ухiлiyся, але быy крыху збянтэжаны.

– Чуеш, – выцiснуy ён, – Белая! Ты чо, шалёная?

– Гэта y яе абвастрэнне восеньскае, – прыдумаy Кастальцаy i засмяяyся. Уся кампанiя засмяялася таксама, патураючы лiдару.

– Ха-ха-ха, Кастальцаy, як смешна, – парыравала Таня.

– Так, Кастальцаy! – Невядома адкуль з'явiлася геаграфiчка Наталля Франсаyна. – Што тут у вас адбываецца? Чаму дадому не iдзем? Цi жадаеце на дадатковыя заняткi застацца? Я yладкую.

– Чаму адразу Кастальцаy? – роблена абурыyся той.

– Гэта Белая тут тэрмiнатарам сябе аб’явiла, – прыйшоy на дапамогу сябру Хвалей. – Пастаyце яе y вугал, Наталля Франсаyна, а то яна падручнiкамi шпурляецца.

– Так, – пацвердзiy Кастальцаy, – прычым чужымi, папрашу заyважыць.

– Усё! – спынiла спрэчкi Наталля Франсаyна. – Заканчваем балаган i марш па хатах! Хвалей, дзяyчынак прапускаем наперад!

– А чо я? Я нiчо.

Даша падхапiла Паyлоyскую за руку, i дзяyчаты бегма пакiнулi школу пад улюлюканне аднакласнiкаy. Беглi да Плошчы. Яна распласталася за некалькi дзясяткаy метраy ад школьнага двара. На рынкавым пятачку перайшлi на крок. Хлопцам, усiм з той кампанii, было y iншы бок.

– Дэбiлы, блiн, – прамовiла Даша, супакойваючы сэрца, што iмкнула выскачыць з грудзей спалоханым вераб’ём.

– Спрытна ты зарадзiла па Хвалею кнiжкай, – пахвалiла яе Таня. – А чаго клiкала?

– Ды… мне няма каму… няма з кiм… падзялiцца, цi што… самым патаемным, – не ведала, як сказаць, каб незнарок не пакрыyдзiць, Даша.

– У сяброyкi, цi што, клiчаш? – здагадалася Таня.

– Ну, увогуле, так, – прызналася Даша. – І y госцi запрашаю, проста зараз.

– Калi чо, я не па тых справах, – успомнiла дзяyчына намёкi Хвалея.

– Ты чо! – абурылася Даша. – Я тым больш не па тых. Не хочаш, так i скажы, што не хочаш. Перажыву як-небудзь.

– Ды добра, не парся, – згадзiлася Таня. – Ты, здаецца, нармальная. Хадзем да цябе.

Дзяyчаты перайшлi дарогу, павярнулi направа, спусцiлiся yнiз тратуарам, мiнаючы Рэстаран i прадуктовую краму. За банкам павярнулi налева да пяцiпавярховiкаy. Прайшлi праз два двары i апынулiся каля пад'езда Дашынага дома. На трэцiм паверсе Даша праткнула бакавыя дзверы ключом, адамкнула i, штурхануyшы iх ад сябе, прапусцiла аднакласнiцу наперад. Яе пакой знаходзiyся злева, адразу, як заходзiш. Дакладней, пакой яе i старэйшай сястры, але паколькi сястра цяпер жыла y Мiнску, пакой належаy Дашы цалкам, хоць двухпавярховы ложак нiхто не разбiраy. Ды i навошта? Два ложкi побач займалi б больш месца, а так было даволi прасторна. Ля акна – стол з чырвонага дрэва з чатырма ёмiстымi шуфлядкамi i глыбокай палiцай унiзе, памiж шуфлядкамi i бакавой сценкай. На стале – комп, часопiсы розныя, падручнiкi, сшыткi, настольная лямпа. Офiснае крэсла i мяккае крэсла побач. Адно каля сцяны. Трумо i банкетка за дзвярыма, шафа насупраць ложкаy. На падлозе – мяккi варсiсты дыван. Сцены абвешаны плакатамi з выявамi Аyрыл Лавiн, Сяргея Лазарава – улюбленага выканаyцы старэйшай сястры, Джарэда Лета, акцёра i вакалiста гурта «30 секунд да Марса», Джонi Дэпа, Эмi Лi, Нукi.

– Клёва y цябе, – агледзеyшыся, сказала Паyлоyская.

– А y цябе не так? – не зразумела Даша.

– Не так, – пацiснула плячыма Таня. – Я ж у бабулi жыву.

– А бацькi дзе?

– А бацькоy як карова злiзала, – села y крэсла Таня.

– Жэсць, блiн, – прамовiла Даша. – Выбач, калi чо, я не ведала.

– Забудзься, – адмахнулася Таня. – Мы наогул адна пра адну нiчога не ведаем.

– Так, – пагадзiлася Даша. – Каву будзеш? – прапанавала.

– Давай, – пагадзiлася сяброyка.

Даша yключыла электрачайнiк.

– Так што y цябе здарылася? – нагадала Паyлоyская аб галоyным.

– Ёсць адна тэма, – сказала Даша. – Карацей…

Закiпеy чайнiк, i Даша не дагаварыла.

Прыгатаваyшы кавы, яна разлiла яе па кубках, падала адзiн госцi. Са сваiм кубкам села на ложак насупраць Паyлоyскай, якая yжо стамiлася чакаць, заiнтрыгаваная словамi новаспечанай сяброyкi, працягу, i таму нецярплiва спытала:

– Што карацей?

– Я, карацей, буду эма, – на адным дыханнi выпалiла Даша, сцiскаючы аберуч кубак, быццам грэючы аб яго пальцы.

– Гонiш? – не паверыла Таня.

– Праyда, – пацвердзiла Даша, i гэтулькi y яе позiрку было рашучай упэyненасцi, што Паyлоyская адразу паверыла пра не абы якi намер аднакласнiцы.

– Не зразумеюць, – сказала яна i сумна дадала: – Асаблiва калi ты y школу прыйдзеш у прыкiдзе эма.

– Ну, так, – кiyнула Даша, нiбыта згаджалася з песiмiстычным прароцтвам Паyлоyскай. – А чо такога? – Усё ж не хацела верыць у горшае. – Сяструха кажа, у iх там у Мiнску эма на эма, i нармальна.

– То y Мiнску! – заyважыла Таня. – У нас цябе зачмыраць. Той жа Хвалей першы пальцам стане паказваць, як на yродку.

– Ну i фiг з iм, – сказала Даша. – Эма – гэта ж крута, а галоyнае, не сумна. А то заплеснелi yжо yсе тут. Я i y чаце пазнаёмiлася з эма-дзяyчынкамi. Яны такiя цiкавыя, прыкольныя.

– Так табе па прыколу прыспiчыла y эма ператварыцца? – спытала Таня.

– Не, чаму. Мне вельмi блiзкiя матывы i лад жыцця эма.

– І схiльнасць да суiцыду ты таксама маеш?

– Навошта? – не зразумела Даша.

– Праехалi, – спынiла саму сябе Таня. – Твая справа. Што я цябе, адгаворваць буду? Шмоткi дзе будзеш браць?

– У пятнiцу сястра прыязджае. Я з ёй аб усiм дамовiлася. Яна i шмоткi прывязе, i пафарбуе мяне, – адказала Даша. – А y суботу я y новым вобразе прыйду на дыскач.

– Ну-ну, рэвалюцыянерка.

– Чаму адразу рэвалюцыянерка?

– А то хто ж?

– Ну клёва ж будзе, – настойвала Даша. – А як яшчэ выказаць уласнае «я»? Паказаць, што я асоба? Ты вось праз танцы свае самавыражаешся? Я буду праз эма-вобраз.

– Ды я ж не супраць, – усмiхнулася Таня. – Проста цяжка табе давядзецца y нашым балоце, хоць прыкольна будзе паглядзець на рэакцыю, асаблiва настаyнiкаy. А продкi твае што скажуць?

– Я думаю, iм увогуле пофiг, што са мной i як я жыву, – сказала Даша неяк сумна.

– Бывае, – уздыхнула Таня. – Такая ж фiгня, як са мной. Толькi мае не хаваюць гэтага.

– Дык што, мы сяброyкi? – вырашыла нарэшце напрамую спытаць Даша аднакласнiцу.

– Сяброyкi, сяброyкi, – запэyнiла Таня, якой таксама вельмi карцела з кiм-небудзь сакрэтнiчаць i каму-небудзь па-сапраyднаму даверыцца. Даша Белая – чым не варыянт? Да таго ж сама прапанавала сяброyства.


Эпiзод 3

Восень зарадзiла дажджы-кулямёты i расстрэльвала бесперапыннай залевай yсё жывое. Сцвярджала сябе, велiчна заяyляючы, што прыйшоy яе час i нiкому iншаму распараджацца на здабытай тэрыторыi не дазволiць. Аднак не yсе страшылiся восеньскай макрэчы. Маладосцi, верагодна, наогул невядома такое паняцце як «страх». Маладосць – безразважная i легкадумная, адчайна адважная i адзiная, хто здольны кахаць да самазабыцця, схiльная да самаахвяравання i подзвiгу, але не супраць атрымлiваць падарункi i прызы, адначасова жорсткая i лiтасцiвая, а яшчэ yлюбёнка смерцi i вайны. Нездарма Вiктар Цой калiсьцi распавёy усяму свету, што «война – дело молодых… лекарство против морщин». Бясстрашная маладосць не баялася восенi, яе саманадзейных прастуд i ангiн, таму што y сэрцы маладосцi жыла вясна, таму што маладосць i была вясной. І спынiць музыку восень таксама была не y сiлах. Як матылькi на яркае святло, на гукi музыкi iмкнулi юнакi i дзяyчаты, будучыя мужчыны i жанчыны. Менавiта музыка аб'ядноyвала iх разам. Хай бессэнсоyная i дурная, але такая неабходная y гэтыя некалькi гадзiн, вылучаных кiраyнiцтвам аддзела культуры пад дыскатэку, калi хлапчукi i дзяyчынкi, па сутнасцi, маглi не прыкiдвацца кiмсьцi, кiм павiнны былi быць у грамадстве, а заставацца самiмi сабой. Менавiта музыка валодала дарам надзяляць усiх i кожнага непасрэднасцю, а не прытворствам. Прытворствам жыццё забяспечвала напоyнiцу. Абсалютна розныя, i y сацыяльным становiшчы, i y разумовым развiццi, маладыя людзi, як цвярозыя, так i пад чаркай, не праходзiлi мiма, а абавязкова заходзiлi y танцзалы. Іх намеры былi розныя. Хтосьцi хацеy танчыць, хтосьцi адпачыць, хтосьцi пазнаёмiцца, хтосьцi сустрэцца з сябрамi, пакурыць, пабалбатаць, хтосьцi выпендрыцца i пабiцца, хтосьцi цалавацца не тоячыся… Нi восень, нi яе дажджы-кулямёты не маглi перашкодзiць моладзi заставацца моладдзю. Таму яшчэ а шостай вечара y суботу дыджэй Крол, вучань адзiнаццатага класа з Першай школы, сын дырэктрысы мясцовага Дома культуры, афiцыйна аформлены мамай як супрацоyнiк ДК па дамове падраду на паyстаyкi, завёy сваю «шарманку» так, што раздзiралiся калонкi «Алiса», i гук, якi вырываyся з дынамiкаy, як джын з бутэлькi, расцякаyся па yсёй Плошчы i ахiнаy сабой, забiваючы шум дажджу.

Паволi народ збiраyся. Прыходзiлi па адным, па двое, па трое, потым цэлымi кампанiямi заходзiлi y фае, але выходзiлi на ганак, чакаючы асноyны прыток, якi падцягваyся недзе а дзявятай гадзiне, калi цямнела. Цемра ж, як вядома, сяброyка моладзi. Але гэта не азначала, што нiхто не танчыy у фае Дома культуры, аздобленага пад танцпляцоyку. Жадаючых хапала, асаблiва з боку дзяyчат. Ім неабавязкова была прысутнасць хлопцаy пад хуткiя рытмы, яны нядрэнна спраyлялiся i без iх. Вось пад павольныя кампазiцыi iншая справа.

Даша прыехала на дыскатэку y машыне Цiмура, маладога чалавека яе сястры, якi абавязаны быy знаходзiцца побач i сачыць за парадкам, паколькi служыy у мiлiцыi i якраз прыйшла яго чарга дзяжурыць. Апроч мiлiцыi за парадкам, як правiла, назiралi вартаyнiк Дома культуры, хтосьцi з супрацоyнiкаy i хто-небудзь з настаyнiкаy. Гэту неабходнасць увяла мясцовая yлада пасля таго, як летась на падобным мерапрыемстве забiлi да смерцi аднаго хлопца.

Яе рыхтавалi да дыскатэкi, як Наташу Растову да першага балю. Сястра прывезла неабходныя рэчы, некалькi дыскаy з музыкай, якую меркавана слухалi эма, у чарговы раз запытала, цi канчатковае рашэнне Дашы змянiцца y эма, i yзялася за яе пераyвасабленне. Спярша пафарбавала Дашыны валасы y чорны колер i выстрыгла ламаны чубок, чорным лакам пакрыла пазногцi сястрычкi, потым адну пасму валасоy зрабiла ружовай, вочы i павекi багата апрацавала чорнай тушшу i касметычным алоyкам, вусны – бясколернай памадай. На ружовую y аблiпку футболку з доyгiм рукавом Даша апранула чорную маечку з чэрапам на грудзях, паласатыя чорна-ружовыя легiнсы нацягнула на ногi. Абулася y мацерчатыя ружовыя красоyкi. Завяршала yбор сапраyдная балетная пачка з ружовага газу. Дзе адшукала yсе гэтыя рэчы, сястра не прызналася. Верагодна, думала, што y Дашы чарговая блазнота. Сходзiць на дыскатэку, як на карнавал, i супакоiцца. Ну не магла ж сапраyды, напраyду, сястрычка так здурнець на эма! Гэта ж не Мiнск! Не зразумеюць кансерватыyныя жыхары правiнцыйнага, а таму спакойнага бытаyкладу, бунтоyнага, можна сказаць, учынку звычайнай дзяyчынкi. Дый на спад ужо iшоy у вялiкiх гарадах навамодны павеy. Старэйшая сястра не сумнявалася y тым, што Даша проста дзiвачыла i жадала спадабацца якому-небудзь хлопчыку, а якому, не казала, таму што y яе yзросце заyсёды нейкiя таямнiцы, па сабе ведала. Як бы там нi было, Цiмур высока ацанiy новы Дашын вобраз. Яму спадабалася, але ён палiчыy неабходным заyважыць, што да Хэлоyiна яшчэ далёка. Месяцам памылiлiся. Тлумачыць яму нiчога не сталi, сказалi, што Даша праз спрэчку так прыбралася.

Высадзiyшы яе ля yвахода y ДК, Цiмур ад'ехаy за будынак, каб нацешыцца блiзкасцю з Верай (так звалi Дашыну сястру).

Тыя, хто знаходзiлiся на вулiцы, на ганку Дома культуры, лiтаральна аслупянелi, убачыyшы Дашу. Яны нават не адразу зразумелi, што перад iмi менавiта Даша, а не хтосьцi iншы.

У Кастальцава i цыгарэта вывалiлася з рота, так уразiy хлопца яе знешнi выгляд.

– Прывiтанне, Кастальцаy! – мiнаючы яго, сказала Даша.

– Прывiтанне, – праводзячы доyгiм позiркам дзяyчыну, прамямлiy той.

Адзiн Хвалей не разгубiyся i не напружваy мозг.

– Зыр, Белая счарнела! – паказваючы пальцам на Дашу, выгукнуy ён. – Часам яны вяртаюцца! – кiнуy ёй наyздагон.

– Пайшоy ты, Хвалей! – азвалася Даша i паказала яму сярэднi палец.

– Чо сказала, аyца?! – кiнуyся за Дашай Хвалей, але тая yжо схавалася за дзвярыма Дома культуры.

– Чо гэта было? – лыпаючы вачыма, быццам пазбаyляючыся ад наслання, спытаy Кастальцаy у Хвалея.

– Белая выйшла з пекла, – прабубнiy Хвалей.

– Яна чо, дура?

– Вiдавочна, што не разумная.

– Чуеш, а ёй так лепш, – раптам выказаyся Кастальцаy, прыкурваючы цыгарэту, прапанаваную Хвалеем. Той, не разумеючы, утаропiyся на сябра. – Зараз яна стала сабой, баран, – засмяяyся Кастальцаy.

– Мутантам, цi што? – прыдумаy Хвалей.

– Сам ты мутант, – смяяyся Кастальцаy. – Фантазiю yрубi…

– А-а-а, – працягнуy Хвалей, нiбыта зразумеy, што меy на yвазе Кастальцаy, i засмяяyся таксама.

Даша прывiталася з вартаyнiком Вiцькам, не старым яшчэ i прыемным на выгляд дзядзечкам, якi сядзеy на сваiм нязменным месцы за вахтавым сталом, у кепцы, што хавала раннюю лысiну, увайшла y танцзалу, якая мiгацела рознакаляровымi агнямi, i задрыгалася разам з усiмi, пакуль на яе не звярнулi yвагу. Яна лавiла на сабе здзiyленыя позiркi, захопленыя, пагардлiвыя, нават юрлiвыя, стаyшы цэнтрам сусвету, але паводзiла сябе так, быццам нiчога не бачыла, i yсё ж адчувала неверагоднае задавальненне.

Паyловской у зале Даша не знайшла, колькi нi шукала вачыма. Пэyна, яшчэ не прыйшла, але прыйсцi абяцала. Нiбы y пацверджанне яе думак, Таня паyстала з нiадкуль, захоплена вылупiyшы вочы на сяброyку. Яна не магла не падтрымаць Дашу, хоць асаблiва i не верыла y тое, што дзяyчына адважыцца на падобнае. Але Даша апраyдала yсе яе чаканнi.

– Слухай, клёва! – пракрычала Паyлоyская Дашы на вуха, маючы на yвазе яе знешнасць. – Пойдзем адгэтуль! – паклiкала за сабой, паколькi не жадала псаваць уражаннi дрэннай музыкай, якая нiяк не падыходзiла да новага iмiджу сяброyкi. Гэта ж не «Токiа-гатэль» i не «Слот» – любiмыя Дашыны гурты.

– Куды? – разгубiлася Даша. У вобраз-то яна yвайшла, але не ведала, што з iм рабiць далей.

– Убачыш, – цягнула за сабой Таня.

Дзяyчаты без шкадавання пакiнулi танцпляцоyку з незразумелымi гукавывяржэннямi, названымi сучаснай музыкай, прашмыгнулi y левае крыло i паднялiся па крутой драyлянай лесвiцы з разьбянымi парэнчамi на другi паверх, дзе мясцiлiся прыёмная i памiж прыёмнай метадычныя кабiнеты. У адным з iх расслаблялiся з дапамогай вiна, пiва i торцiка з чыпсамi некалькi дзяyчат. Гэта былi танцоркi з калектыву, у якiм займалася Таня, – Аляyцiна Мароз, Юля Перасiльд i Руслана Мiхайлоyская. Даша iх ведала y твар, але нiколi блiзка нi з кiм не сутыкалася. Аля Мароз вучылася y паралельным класе, дзве iншыя дзяyчынкi – у лiцэi, што знаходзiyся y новым раёне, непадалёк ад ваенкамата i лякарнi.

– Праходзь, – падпiхнула Паyлоyская Дашу з праходу y кабiнет.

Дашу здзiвiла, хоць i не моцна, свабоднае распiццё спiртнога. Яна i падумаць не магла, што дзяyчаты, якiя займалiся танцамi, здольныя так хвацка yжываць алкаголь. Аляyцiна нават курыла, страсаючы попел з доyгай цыгарэты y аднаразовую пустую шкляначку.

– Не бянтэжся, – выдыхаючы дым колцамi, сказала Аля, звяртаючыся да Дашы. – Як бачыш, мы не анёлы. Зрэшты, як i ты. Смела, – звярнула yвагу на знешнасць i yбор госцi. – Я думала, Танька гонiць. А ты насамрэч такая. Праходзь, не саромейся. Тут усе свае.

Даша нерашуча yвайшла y кабiнет, села на прапанаванае Паyлоyскай крэсла. Таня прысуседзiлася побач, каб Даша адчула, што прысутныя ёй не ворагi.

– Што пiць будзеш? – спытала Аля.

– Не ведаю, – Даша пацiснула плячыма. – Я яшчэ нiколi…

– Усё бывае калi-небудзь упершыню, – вымавiла Руслана Мiхайлоyская – высокая хударлявая бландзiнка, разлiваючы па шкляначках вiно.

– Пi, – працягнула адну шкляначку Дашы Аля, – за смеласць.

Даша yзяла шкляначку аберуч, зiрнула y вадкае яго змесцiва i пачала пiць хуткiмi маленькiмi глыткамi, не адрываючыся, пакуль не выпiла yсё.

– Цыгарэтку? – прапанавала Аля.

Даша згодна кiyнула, зацягнулася няyмела, закашлялася.

– Пачакай, – спынiла сяброyку Таня, таму што Даша гатовая была заплакаць, цi то ад дыму, што патрапiy у лёгкiя, цi то ад смеху дзяyчат, якiх расссмяшыла неспрактыкаванасць госцi, – я пакажу. Глядзi, – узяла яна цыгарэту, – прамаyляеш «Ой, мама!» i адначасова yдыхаеш. Спрабуй.

Даша зрабiла так, як падказала Таня. Вочы яе адразу павiльгатнелi, падлога паплыла. Здавалася, яна знаходзiлася на борце нейкай яхты, што калыхалася на хвалях. Стала добра i прыемна. Потым вочы раптам загарэлiся, аднекуль з'явiлiся бадзёрасць у прыскок з весялосцю, i Даша адчула, што ведае дзяyчат з метадычнага кабiнета сто гадоy.

– Ну як? – Таня пацiкавiлася станам сяброyкi.

– Клёва! – паказала Даша вялiкi палец, падняты yгару, i зацягнулася яшчэ. – А што святкуем? – спытала.

– Нараджэнне новага чалавека, – адказала Юля Перасiльд – пякучая брунетка з кароткай стрыжкай, неверагодна пластычная i абаяльная.

– А хто нарадзiyся? – не зразумела Даша.

– Ты, – прагучаy адказ.

– Ды ну вас, – засаромелася Даша. – Гонiце, пэyна.

– Хто гонiць? – запярэчыла Аля. – Гонiць дзед Андрэй сэм у Пацейках.

– Ну дзякуй тады, – не знайшла чаго iншага адказаць Даша. – А як вы тут… Дырэктрыса не заругае? – паказала рукой на стол з алкаголем.

– Не хвалявайся, – запэyнiла Юля. – У нас усё чыкi-пукi.

– Калi дзяжурыць Мiкалай Мiхайлавiч, – сказала Руслана, – дырэктрыса спiць спакойна i нiколi яго не правярае.

– А хто такi Мiкалай Мiхайлавiч? – не разумела Даша.

– О, Мiкалай Мiхайлавiч, – падмiргнула госцi Юля, – гэта Мiкалай Мiхайлавiч. Адным словам, лапачка.

– Бусечка, – падтрымала Аля.

– Мiравы чэл, – дапоyнiла Руслана.

– Наш новы рэжысёр, – больш падрабязна растлумачыла Таня. – Малады, параyнальна, жудасна разумны, але афiгенна абаяльны. І так нас разумее…

– Так разумее, – падтакнула Юля, – што дазваляе некаторыя непрадугледжаныя, несанкцыянаваныя…

– Язык не зламi, – перабiла сяброyку Руслана.

– Карацей, з iм можна yсё, – паставiла кропку Аля, – i за iм, як за мурам. Нiколi не здасць i не зробiць балюча. Проста адвал башкi.

– А хiба яшчэ ёсць такiя? – не паверыла Даша.

– Трапляюцца, як бачыш, – сказала Руслана.

– Павязе ж камусьцi, – дапусцiла Таня.

– Галоyнае, каб на сцерву не нарваyся, – заyважыла Юля.

– Добра, давайце вып'ем, – прапанавала Аля. – Хто там за бармэна?… За смелых i сапраyдных!

Дружна выпiлi.

Даша раптам пачала задыхацца. Паветра бракавала катастрафiчна. Ногi падкошвалiся, як саламяныя. У вачах пацямнела. Ярка yспыхвала i згасала y iх лямпачка. Шкляначка з вiном выпала з рук, добра, што не на падлогу – не запырскала дыван, скрывавiла адно стол з некалькiмi паперамi на iм. Ванiтны камяк падпаyзаy да горла. Трэба было на вулiцу. Тэрмiнова. Аднекуль узялiся сiлы, i Даша рванула з месца, дапамагаючы рукамi, шукаючы апоры y сценах, прэч з будынка. На лесвiцы ледзь не падвярнула нагу, няyдала спатыкнуyшыся. Скацiлася б унiз кулём, калi б рукi не yчапiлiся за парэнчы. Вымушаная затрымка справакавала захраслы y горле ком да дзеяння. Ён нястрымна падкочваy, жадаючы вызвалiцца з вязнiцы, як лава з вулкана. Зацiснуyшы рот далонню, Даша, пахiстваючыся, на амаль нягнуткiх нагах, вырвалася з Дому культуры на паветра, як дым з пячной трубы, урэзалася галавой у жывот стаяyшага на яе шляху Хвалея, якi вырашыy пакурыць пасля выпiтых некалькiх вялiкiх глыткоy пiва, учапiлася, як абцугамi, у яго рукi, каб не павалiцца. Тут жа яе званiтавала проста на ногi Хвалея, якi абуy зусiм новыя, нi разу не надзяваныя берцы.

– Белая! Тварына! – загарлапанiy Хвалей, быццам яго рэзалi, да слёз амаль ад крыyды за сябе. – Прыбярыце яе ад мяне! Ты чо творыш, пудзiла?! – ударыy дзяyчыну па руках тыльнымi бакамi далоняy i па галаве, спрабуючы пазбавiцца ад павiслай на iм, як на слупе, аднакласнiцы.

– Не чапай яе! – наляцела каршуном Паyлоyская, якая паспяшалася на дапамогу сяброyцы, але не дагнала своечасова.

Прысутныя пасталi колам, назiраючы за тым, што адбывалася, але не yмешвалiся. Хтосьцi зларадна пасмейваyся, хтосьцi цiкаyна yзiраyся, хтосьцi выкрыкваy пахабныя заyвагi.

– Адвалi ад мяне, тварына! – яшчэ раз стукнуy па галаве Хвалей Дашу, i тая адпусцiла рукi, павалiлася на карачкi, задыхаючыся y ванiтавых пазывах. – Заб'ю! – занёс нагу для yдару y жывот.


Эпiзод 4

Жаданне Хвалея паквiтацца за сапсаваныя абутак i калашыны цалкам зразумела. Але ж нельга бiць ляжачых, тым больш дзяyчынку, значна слабейшую i пры гэтым бездапаможную. Тым не менш нiхто не спынiy Хвалея, нават не паспрабаваy, акрамя Паyлоyскай, якую Хвалей адшпурнуy ад сябе, як кацяня.

– Мiкалай Мiхайлавiч! – завiшчала тады Таня, не то ад болю, не то ад роспачы.

І ён з'явiyся. Перахапiy занесеную нагу Хвалея, падсек апорную i, рвануyшы на сябе, адпусцiy. Хвалей шмякнуyся спiнай прама y Дашыны ванiты, нiчога пры гэтым не расплюхаyшы.

– Блiна! – прароy ён, адмаyляючыся верыць у тое, што адбылося. На вочы наварочвалiся здрадлiвыя слёзы. Тыя ж, хто, стаiyшы дыханне яшчэ некалькi iмгненняy таму хварэлi за яго, зараз над iм смяялiся.

– Разышлiся yсе! – загадаy Мiкалай Мiхайлавiч, быццам на пляцы. І яго паслухалiся. Хтосьцi вярнуyся y танцзалу, хтосьцi адышоy дапiваць пакiнутае yбаку з кампанiяй, хтосьцi закурваy, павярнуyшыся спiнай, некаторыя, разбiyшыся на пары, сыходзiлi абменьвацца пацалункамi.

Мiкалай Мiхайлавiч дапамог Дашы падняцца, потым узяy на рукi, як дзiця.

– Вешайся! – стрэлiy пагрозай яму y спiну Хвалей. Ён стаяy, выцiраючы куртку паперай, якую працягнула яму нейкая спагадлiвая дзяyчына.

– Прабачце, вы штосьцi сказалi? – азiрнуyся Мiкалай Мiхайлавiч – высокi, шыракаплечы, крэпкi, коратка, па-вайсковаму стрыжаны малады чалавек гадоy дваццацi пяцi-трыццацi, – ветлiва yсмiхаючыся. Адно правае вока яго нервова торгалася, ды невялiкi шнар пад iм у выглядзе птушачкi, хутчэй за yсё ад нажа, набрыняy.

– Нiчо, – буркнуy Хвалей, працягваючы выцiраць куртку.

Беражлiва трымаючы на руках Дашу, Мiкалай Мiхайлавiч хуткiм крокам накiраваyся да прыбiральнi, Таня патэпала следам.

– Мiкалай Мiхайлавiч, – казала яна па дарозе, апраyдваючыся, – гэта я ва yсiм вiнаватая. Але хто ж ведаy, што так выйдзе? Мы не думалi, што на яе так падзейнiчае…

– Індык таксама думаy, – адгукнуyся Мiкалай Мiхайлавiч. – Каб я яшчэ раз звязаyся з вамi…

– Больш такога не паyторыцца, – абяцала Таня.

– Што, больш ёй налiваць не будзеце? – з'едлiва сказаy Мiкалай Мiхайлавiч. – Цi y сяброyстве адмовiце, як не прайшоyшай кастынг?

– Мiкалай Мiхайлавiч, што вы такое кажаце? – не зразумела Таня.

– Слухай мяне сюды, – рэзка спынiyся Мiкалай Мiхайлавiч, абярнуyшыся да дзяyчыны, – калi хоць адна душа даведаецца пра сённяшнi iнцыдэнт тут цi y школе, на мяне больш можаце не разлiчваць. Прыкрываць вас я не стану, можаш не сумнявацца…

– Ды нiхто не даведаецца! – абурана yсклiкнула тая. – Хвалей заткнецца i затаiцца, выношваючы план помсты. Не y яго iнтарэсах раздзiмаць з мухi слана. Усе нашы будуць маyчаць, ды i стукачаствам наша школа нiколi не славiлася. А y метадычным мы yсё прыбярэм, не хвалюйцеся.

– Глядзi мне, – зноy закрочыy Мiкалай Мiхайлавiч. Таня ледзь паспявала за iм.

Расчынiyшы дзверы y жаночую прыбiральню, Мiкалай Мiхайлавiч строгiм позiркам выдварыy некалькiх дзяyчат з раёна, якiя, седзячы з пiвам на шырокiм падаконнiку, абмяркоyвалi нейкага крутога чэла, што разабраyся на мiнулых выхадных у данс-клубе «Пацейкi» з дзясяткам адмарожаных мясцовых крутавэлкаy. Няхочучы, яны саступiлi памяшканне Мiкалаю Мiхайлавiчу, недвухсэнсоyна падмiргнуyшы сыходзячы.

Мiкалай Мiхайлавiч уключыy у кране халодную ваду, паставiy Дашу на ногi, нахiлiyшы да ракавiны.

– Давай дапамагай сяброyцы! – абхапiyшы Дашу аберуч, каб тая не страцiла раyнавагу, загадаy Паyлоyской памыць твар дзяyчыны.

Даша штосьцi невыразнае прамукала, калi халодная вада кранулася яе вуснаy i шчок, паспрабавала супрацiвiцца.

– Даша, супакойся, – ласкава прашаптала Таня, – усё добра.

Дзяyчыну зноy скруцiла, яна пачала задыхацца, выдаючы гучныя ванiтныя гукi, але ванiтаваць больш не было чым. Яна выплёyвала страyнiкавы сок.

– Дай ёй вады! – загадаy Мiкалай Мiхайлавiч Танi.

Тая паслухмяна набрала вады y шклянку. Мiкалай Мiхайлавiч узяy шклянку з яе рук, паднёс да Дашыных вуснаy.

– Пi! – строга прамовiy.

Даша замахала рукамi, затупала ножкамi.

– Не хачу! – прадралiся словы праз слiну. – Вельмi дрэнна, – перайшла на паyшэпт i абмякла, ногi падкасiлiся.

– Яна чо, таго? – спалохалася Таня.

– Не, вырубiлася, – адказаy Мiкалай Мiхайлавiч. – Зараз спаць будзе. Крызiс мiнуy.

– А чо з ёй было?

– Не пiла яна, мабыць, нiколi. А вы яе, не шкадуючы, вiдаць, спансавалi. Атручванне y яе алкагольнае цi алергiя на спiртное.

– І чо цяпер?

– Чо-чо? – перадражнiy Таню Мiкалай Мiхайлавiч. – Калi размаyляць навучыцеся? Спаць будзе. Толькi яе дамоy трэба неяк…

– Я зараз патэлефаную, – дастала Таня мабiльны, набрала нумар Дашынай сястры. Доyгiя гудкi. Яшчэ раз набрала. Тое ж самае. Трэцi раз набрала. Зноy безвынiкова.

– Добра, паказвай дарогу, – узяy Дашу на рукi Мiкалай Мiхайлавiч, накiраваyся прэч з прыбiральнi.

Вартаyнiку ён сказаy, што хутка вернецца. Ісцi сапраyды было недалёка. Нейкiх паyтары сотнi метраy.

Мiкалай Мiхайлавiч прыкрыy Дашу сваёй курткай ад дажджу, якi, хоць i прыцiшэy, але не спынiyся, на галаву сабе нацягнуy бейсболку. Таня iшла побач пад парасонiкам.

Дзверы y кватэру адчынiy Дашын тата. Мама з'ехала напярэдаднi з сяброyкамi i знаёмымi, усяго каля дзесяцi чалавек, на мiнiбусе ва Украiну гандляваць.

– Добры вечар, Сяргей Мiкалаевiч, – прывiталася Таня.

– Прывiтанне, – здзiyлена yтаропiyся на нечаканых гасцей сярэднiх гадоy высокi мужык у белай футболцы i y спартовых портках з лампасамi.

– Дазволiце? – ветлiва папрасiy Мiкалай Мiхайлавiч прапусцiць яго y кватэру. Дашын тата збочыy.

– Налева адразу, – падказала Таня дарогу Мiкалаю Мiхайлавiчу.

Яны разам увайшлi y пакой. Таня разаслала пасцель, Мiкалай Мiхайлавiч паклаy Дашу, разуy i сцягнуy з яе «пачку». Потым накрыy коyдрай.

– Наyродзе yсё, – сам сабе сказаy.

– Што, уласна… – дрэнна цямiy Дашын тата.

– Усё y парадку, – усмiхнуyся яму Мiкалай Мiхайлавiч. – Проста заснула ваша дачка. Будзiць было няёмка. Так што i вы не турбуйце яе, калi ласка. Ну, усяго добрага!

– Да пабачэння, Сяргей Мiкалаевiч, – развiталася i Таня, спяшаючыся за Мiкалаем Мiхайлавiчам.

– Да пабачэння, – прамовiy услед Дашын тата, пацiскаючы плячыма.

Выйшаyшы з пад'езда, Мiкалай Мiхайлавiч спынiyся, памацаy па кiшэнях, дастаy цыгарэту, закурыy.

– Далёка не хавайце! – адважнай хадой прадэфiляваy Хвалей блiзка ад Мiкалая Мiхайлавiча i дзяyчыны. А непадалёк паyколам пасталi сямёра дзецюкоy, значна старэйшых за Хвалея, з яго двара.

– Курыць шкодна, – заyважыy Мiкалай Мiхайлавiч.

– Шкодна не курыць, – парыраваy Хвалей.

– Яно i вiдаць, – усмiхнуyся Мiкалай Мiхайлавiч.

– Хвалей, ты чо? Ачмурэy? – Гэта Таня.

– Затухнi, аyца! – прамовiy Хвалей.

– Імбецыл! – выдала Таня, прадбачлiва схаваyшыся за спiну Мiкалая Мiхайлавiча.

– Выбачся! – ветлiва папрасiy Мiкалай Мiхайлавiч Хвалея.

– Чуеш, дзядзька, – падышлi астатнiя, але казаy адзiн. У святле вулiчнага лiхтара Мiкалай Мiхайлавiч добра разгледзеy падонкаватую фiзiяномiю чалавека, якi, хутчэй за yсё, нядаyна вызвалiyся. – Не табе вучыць манерам нашых хлапцоy.

– А цi табе? – усмiхаyся Мiкалай Мiхайлавiч.

– А чо, я за настаyнiка не сыду? – заiржаy той, i yсе заiржалi.

Мiкалай Мiхайлавiч не стаy чакаць, пакуль на яго нападуць. Ён ударыy першым. Закон нечаканасцi заyсёды спрацоyвае. Хвалей атрымаy не балюча, але непрыемна. Астатнiя разляталiся ад шалёных, хуткiх i yдалых кулакоy Мiкалая Мiхайлавiча, як кеглi. Не падставiyся пад iх толькi былы вязень. Ножыкам пачаy палохаць.

– Паслухай, шаноyны, – сказаy яму Мiкалай Мiхайлавiч, – я не хачу цябе калечыць. Давай разыдземся мiрам. Твой хлапец сам вiнаваты, бiy па галаве дзяyчынку, хацеy пацэлiць нагой у жывот. Правiльна гэта, як па-твойму?

– Не, – скрыгочучы зубамi, падумаyшы, адказаy той.

– Ну так мы пойдзем? – узяy за руку Мiкалай Мiхайлавiч Таню, якая з жахам i захапленнем адначасова назiрала за yсiм, забыyшыся нават парасонiк адкрыць.

– Валi, – гэтак жа працадзiy падонкаватага выгляду малады чалавек, сплюнуyшы пад ногi.

Упэyнена чаканячы крок, Мiкалай Мiхайлавiч накiраваyся да Дома культуры.

– Ваша куртка, Мiкалай Мiхайлавiч, – працягнула яму дзяyчына куртку, пра якую ён забыyся, i забыyся б яе y Белых дома, калi б не Таня.

А дыскатэка заканчвалася, заставалася зусiм крыху – i аб’явяць апошнюю павольную кампазiцыю.

Таня забегла на другi паверх, дзе яе сяброyкi yжо yсё дапiлi i даелi i прымалiся за yборку.

– Ну чо там Белая? – пацiкавiлася Аля.

– Абрыгалася yся, – сумна адказала Таня. – Мы яе з Мiкалаем Мiхайлавiчам дадому праводзiлi. – Потым вочы Танiны yспыхнулi, як зоркi. – Але вы б бачылi, як Мiкалай Мiхайлавiч махаецца!..

– А што здарылася? – былi заiнтрыгаваны дзяyчаты.

Не прапускаючы нiводнай дэталi, часам выдумляючы, Таня распавяла пра сутычку, а слухачкi слухалi яе, нiбы вучнi на цiкавым для iх уроку, перапытваючы, дзе незразумела.


Эпiзод 5

Даша праспала yсю ноч i паyдня, раз-пораз выкрыкваючы нешта y сне. Магчыма, змянялася як чалавек. Так бывае, засынае адзiн чалавек, а прачынаецца зусiм iншы. Абсалютна непазнавальны, хоць з ранейшым тварам, з ранейшымi рукамi i нагамi. Хто ведае, што ёй снiлася? Вера, наадварот, амаль не спала, праседзела yсю ноч каля Дашынага ложка y крэсле. Паyлоyская yсё ж датэлефанавалася i сцiсла распавяла пра здарэнне з Дашай. Спачатку Вера не надала yвагi. З кiм не здараецца напiцца? Яна выдатна памятала сваю першую сустрэчу з алкаголем, якая скончылася абдымашкамi з унiтазам, думала нiколi больш нават не прыгубiць спiртнога. Але yсё неяк хутка прайшло, не пакiнуyшы нiякага следу, проста не напiвалася больш. У студэнцкiм жыццi без застолляy нiяк, ды i з хлопцамi на цвярозую галаву праблематычна штосьцi наладзiць. Таму Вера, вярнуyшыся дамоy i пераканаyшыся, што Дашка спiць, таксама лягла. Забралася на верхнюю палiцу i салодка засапла y абдымках адчуванняy, атрыманых у машыне з Цiмурам. А Дашка сярод ночы як загарлапанiць штосьцi з вакальнай жаночай партыi гурта «Слот»! Вера ледзь лоб не пабiла аб столь, вырываючыся ад сну. Спусцiлася, паглядзела на Дашку. Наyродзе звычайна yсё. Пасопвала сабе тая y глыбокiм сне, лежачы правай шчакой на падушцы. Схадзiла на кухню, папiла вадзiчкi, праверыла, як татка. Таго не было. Успомнiла, што яму y начную. Ён рабiy вартаyнiком на масласырзаводе. Вярнулася y пакой. Толькi хацела прылегчы, як Дашка зноy загарлапанiла штосьцi «Слотаyскае», перавярнуyшыся на спiну i размахваючы рукамi, нiбы y трызненнi. Сяк-так супакоiyшы малую, змочваючы ёй скронi халоднай вадой, Вера вырашыла, што лепш панаглядаць, а то яшчэ паб'ецца Дашка аб верхнi ложак у незразумелым прыпадку. Так i праседзела ноч да ранiцы, як сядзелка ля цяжкахворага.

Потым прыйшоy бацька. Вера прыгатавала яму яечню.

– Што з Дашай? – спытаy ён у старэйшай дачкi.

– А што? – хаваючы вочы, адчуваючы вiну за Дашкiн стан, адгукнулася Вера.

– Яе прынёс нейкi мужык на руках у суправаджэннi Танi Паyлоyскай, – адказаy Сяргей Мiкалаевiч, сядаючы за стол.

– Я ведаю, мне Таня тэлефанавала, – сказала Вера.

– Напiлася, цi што? – здагадаyся Сяргей Мiкалаевiч.

– Ды не, тата, пэyна, дрэнна стала, – павярнуyшыся спiнай i робячы выгляд, што мые патэльню y ракавiне, адказала Вера.

– Дапусцiм, – зрабiy выгляд, што паверыy, Сяргей Мiкалаевiч. – А з аблiччам яе што? – спытаy.

– А што? – Вера зрабiла выгляд, што не зразумела.

– Ты мне не штокай, – жаваy Сяргей Мiкалаевiч, – я пытанне задаy.

– Тат, у нас, у дзяyчынак, – паспрабавала растлумачыць дачка, – зусiм iншае паняцце пра прыгажосць, чым у вас, мужчын. Даша эксперэментуе. У яе yзросце гэта нармальна.

– І ванiтаваць ва yсiх навiдавоку – таксама нармальна? – з'яхiднiчаy Сяргей Мiкалаевiч. – Вушы вянуць, як пра вас мне пачынаюць вымаyляць. Не ведаеш, куды ад сораму дзецца.

– А ты пабольш слухай, – заявiла Вера.

– Добра, – даядаючы, прамовiy Сяргей Мiкалаевiч, – вернецца мацi, разбярэцца з Дашкай. З табой ужо бескарысна. Я спаць.

І так заyсёды. Бацька нiколi не yнiкаy i не спрабаваy углыбiцца y праблемы yласных дзяцей. Імi займалася мама. Ён наогул быy шчаслiвы, калi яго нiхто не чапаy i не турбаваy, уткнуyшыся y тэлевiзар, па якiм глядзеy фiльмы з DVD-дыскаy. Жыццё на экране хвалявала яго больш, чым сям'я. Для прыстойнасцi скажа пару павучальных слоy, пачуyшы пра дочак што-небудзь на вулiцы цi на працы, i yсё. Эгаiст, адным словам. Навошта тады жанiцца было, дзяцей заводзiць? Ім жа, апроч матэрыяльнай дапамогi, патрэбна i маральная падтрымка блiзкiх людзей. А так атрымлiвалася, што татка проста адкуплiваyся грашыма, абы яго пакiнулi y спакоi. Ды ну яго, гарбатага магiла выправiць. Пайшоy спаць, хай спiць. Менш лаянкi будзе, калi Дашка yстане. Дашка любiла лаяцца з бацькам, каб разварушыць яго неяк, часам у яе атрымлiвалася, ён рабiyся вясёлым i радасным, хадзiy з ёй куды-небудзь, песцiy, ганарыyся статусам бацькi, але часцей замыкаyся ад усiх, як у камеру, нiкога нi бачыць, нi чуць не жадаy. З мамай усё часцей сварыyся. Без нагоды. Проста так. Яны нават спаць разам перасталi. Татка зараз пад тэлевiзарам абярложыyся.

– Вера! – пачула раптам Вера Дашкiн голас. – Вер!..

Старэйшая сястра паспяшалася да малодшай.

Даша пачувалася пагана, але цярпiма, толькi y горле перасохла i дужа хацелася пiць. Вера налiла ёй расолу. Даша выпiла поyную шклянку.

– Дзякуй, – аддала пустую.

– Ты як? – пацiкавiлася Вера, ветла yсмiхаючыся.

– Жэсць, – вымучана yсмiхнулася Даша y адказ.

– Чаго напiлася так?

– Ды сама не ведаю. Але так добра спачатку было. А потым так дрэнна…

– Гэта непазбежна пры неабмежаваным ужываннi, – вучыла старэйшая сястра.

– І чо зараз рабiць? – прасiла Даша рады.

– Ну, калi сорамна за yчорашняе, – прамовiла Вера, – значыць, «свята» атрымалася. Ты хоць памятаеш, што нарабiла?

– Месцамi, – адказала Даша.

– Спытаеш у Танi Паyлоyскай, – падказала Вера, – яна y падрабязнасцях распавядзе.

– Ды yжо ж, – уздыхнула Даша. – А ты як пагуляла? – спытала.

– Афiгенна! – зарумянiлася Вера.

– Добра табе.

– Не зайздросць. Не за гарамi i да цябе гэта прыйдзе.

– Хутчэй бы.

– Добра, давай дуй у душ, – прапанавала Вера, – а то ты на мурзатага чарцяня падобная…

– Вер, ты калi з'яжджаеш? – перабiла сястру Даша.

– Заyтра. Мяне Цiмур адвязе. А што?

– Пафарбуеш мяне яшчэ раз? – папрасiла Даша. – А далей я сама.

– Ты сур'ёзна?!

– Гэта маё, Вер, я адчуваю.

Даша вылезла з-пад коyдры i зашлёпала босымi нагамi y ванны пакой.




Дзея другая



Эпiзод 6

Школу чакаy сюрпрыз. Зрэшты, сюрпрызы школа атрымлiвала кожны дзень. Наyрад цi яшчэ адзiн штосьцi б змянiy у яе творчай бiяграфii. Нагледзелася за некалькi дзясяткаy гадоy iснавання. Але дзецi ёсць дзецi – вялiкiя фантазёры i выдумшчыкi. Куды там да iх дарослым, чыё yяyленне, на жаль, прымiтыyнае. У каго яно не затупiлася, як аловак, тыя сталi пiсьменнiкамi або мастакамi, творчымi людзьмi.

А пакуль дзецi застаюцца дзецьмi – дарослыя, як на вулкане. І iх, дарослых, вельмi раздражняюць няyрымслiвасць i неардынарныя паводзiны дзяцей, што вядуць да непаразумення i непрыняцця як асобы. У дарослых усё проста. Павiнна быць так, як яны вырашылi цi сказалi, i нiяк iнакш. Пакуль дзiця несамастойнае, пакуль iм займаюцца адмысловыя сацыяльныя iнстытуты, то бок бацькi, дзiцячы сад, школа, прафтэхвучэльня, i думаць не мажы пра праяву якiх-небудзь асобасных якасцяy. Дарослы чалавек, асаблiва настаyнiк, заyсёды лепш за дзiця ведае, што таму патрэбна, нават калi не мае рацыi y гэтым веданнi. Дзiця абавязана быць кiрованым, быццам яно таксi якое. У адваротным выпадку заяyляецца, што дзiця псiхiчна ненармальна i яго неабходна iзаляваць ад астатнiх дзяцей, пакуль тыя не заразiлiся той жа хваробай, як вiрусам. Ох, як баяцца дарослыя незразумелага, не жадаюць углыбiцца y праблему i разабрацца. А патрэбна – усяго нiчога. Уважлiва паставiцца да захаплення дзiця, удумлiва, часам i для сябе чаго-небудзь запазычыць. Дык не. Дарослыя лепш усё ведаюць, таму што яны больш пражылi. Іх жыццёвы досвед значна багацейшы. А тое, што эвалюцыя не стаiць на месцы, – не хвалюе. Безумоyна, не yсе дзецi развiты аднолькава, зрэшты, як i дарослыя, але часцей за yсё i тых, i другiх iмкнуцца пазачэсваць пад адзiн грабянец. Аднак праблема бацькоy i дзяцей менавiта y адмаyленнi дзiцячага свету як роyнага даросламу. Толькi таму адбываецца большасць катастроф i драм.

Даша не жадала быць, як усе. І разам з усiмi дэградаваць. Выказаць пратэст супраць асераднення школьнага выхавання яна магла толькi пры дапамозе самавыяyлення. Выпадковае знаёмства з адной дзяyчынкай у сацсетцы падштурхнула яе набраць у пошукавiку слова «эма», каб болей даведацца пра модную субкультуру. І ёй спадабалася. Не yсё, вядома. Але вобраз – самае тое. Магчыма, яе бунтарства палiчуць беспадстаyным. Настаyнiкi i yсе астатнiя дарослыя y мястэчку зломяць галаву над вырашэннем пытання: чаму? У нас жа yсё так спакойна i стабiльна. Вучыся, займайся свабодна, але y прыстойным выглядзе… Сябе Даша разумела. І калi нi да каго не дойдзе яе спроба разбурэння стэрэатыпаy, што ж, спачатку yсё прасунутае i цiкавае yспрымалася y штыкi.

Вера падтрымала Дашу, родны ж чалавечак. Ды i што такога крамольнага y чорна-ружовых тонах? Лепш быць эма, чым скiнхэдам цi панкам, цi гопнiкам. Яны хоць не б'юць нiкога, проста эмоцый не стрымлiваюць, плачуць, калi хочацца плакаць, смяюцца, калi хочацца смяяцца, пры гэтым нiкога не крыyдзяць i не крывадушнiчаюць. Ну а макiяж – узроставае, пройдзе.

Яна нафарбавала Дашу яшчэ лепш, чым у першы раз. І вусны чорнай памадай намазюкала, алоyкам абвяла, каб выразнейшымi былi. Заплечнiк Даша памяняла на касматую торбу, кшталту паштовай, паклала некалькi падручнiкаy i сшыткаy туды. Да школы яе падвезлi на машыне, хоць iсцi – пяць хвiлiн. Цiмур вырашыy, што ад школы зручнейшы выезд на трасу.

Потым сёстры абнялiся на развiтанне. Цалавацца не сталi, каб не запэцкаць адна адну памадай. Вера абяцала прывесцi y наступны прыезд яшчэ абновак па тэме.

Дажджу з ранiцы не было. Ноч яго спажыла цалкам, размазала па асфальце, пакiнуyшы адно лужыны.

У двары, ля самых варот, дагнала Паyлоyская.

– Прывiтанне, – усмiхнулася.

– Прывiтанне, – патупiyшы вочы, адказала Даша i засаромелася. Яна ж памятала, хоць i не yсё.

– Ты чаго, за суботу перажываеш? – здагадалася Таня. – Забудзься i разатры.

– Праyда, цi што? – падняла вочы на сяброyку Даша.

– Вядома, – кiyнула Таня. – Клёвы прыкiд, – зацанiла. – Крута!

– Тань, а хто гэты мужык, ну, якi нёс мяне?… – вырашыла спытаць Даша, каб ведаць: раптам перасячэцца калi-небудзь з iм, а памятала толькi нос яго шырокi i такiя ж скулы гладкапаголеныя, ды вочы зялёныя i yважлiвыя.

– А ты чо, не памятаеш? – не паверыла Таня.

– Памятаю, – няyпэyнена адказала Даша. – Але не да канца, – дадала.

– Гэта наш Мiкалай Мiхайлавiч, – з гонарам прамовiла Таня.

– Той, пра якога вы казалi?

– Ён самы, – ахвотна пацвердзiла Таня. – Але ты не ведаеш самага цiкавага, – па-змоyнiцку падмiргнула. – Мiкалай Мiхайлавiч потым такi клас самаабароны паказаy. Хвалей наш нейкiх вырадкаy мясцовых сабраy, i яны прасачылi за намi, калi мы цябе дахаты неслi, дакладней, Мiкалай Мiхайлавiч нёс, а я дарогу паказвала, таму што да сяструхi тваёй не маглi датэлефанавацца. Дык вось, калi мы выйшлi з пад'езда, яны напалi на нас, прыкiнь!..

– Ты чо?! – здзiвiлася Даша.

– Ды Ван Дам адпачывае! – захоплена выклiкнула Таня. – Мiкалай Мiхайлавiч iх як цуцыкаy раскiдаy, – працягвала. – І yсё так хутка, прыкiнь, я нават спалохацца не паспела. А адзiн з нажом на Мiкалая Мiхайлавiча кiнуyся…

– І чо?

– Ты б бачыла! – захаплялася yспамiнам i перажытымi адчуваннямi дзяyчына. – Ад аднаго позiрку Мiкалая Мiхайлавiча той мярзотнiк нож выпусцiy i прасiy прабачэння, як малалетка. А Мiкалай Мiхайлавiч узяy мяне за руку, сказаy «да спаткання», i мы пайшлi y Дом культуры.

– Чо ты тут сачыняеш, Паyлоyская! – дзяyчат дагналi Хвалей з Кастальцавым.

– Сачыняюць бабы на кiрмашы! – адказала Таня.

– А ты, чо, не баба? – заiржаy Хвалей.

– Яна дзяyчынка яшчэ, – умяшаyся Кастальцаy. – Улаyлiваеш рознiцу?

– Белая, – пхнуy Дашу y спiну Хвалей так, што тая ледзь не павалiлася, – калi куртку прыйдзеш мыць?

Даша развярнулася i засандалiла яму памiж ног сваёй паласатай чорна-ружовай ножкай у красоyцы, той i войкнуць не паспеy.

– Сам памыеш! – працадзiла i пайшла далей.

Перасiльваючы боль, Хвалей выкiнуy нагу y бок дзяyчыны, але прамахнуyся.

– Стой! – выгукнуy ён – Зараз вылiзваць будзеш!

– Ату яе! Ату! – зацюгакаy Кастальцаy.

– Даша, бяжы! – пракрычала Таня сяброyцы.

І Даша пабегла, Хвалей – за ёй.

Дзяyчына абмiнула Колю Пiнокiа i yзбегла па прыступках на школьны ганак.

Хвалей расцягнуyся на тых на прыступках.

Пiнокiа падставiy яму падножку i адразу сцiснуyся yвесь ад нечаканасцi, здзiyлены сваёю смеласцю, застыy на месцы.

Хвалей моyчкi падняyся i моyчкi з размаху заехаy Пiнокiа кулаком у скiвiцу. З рота небаракi пырснула кроy, а сам ён павалiyся на зямлю, як падкошаны. Акуляры яго зляцелi, i Хвалей дэманстратыyна раздушыy iх чаравiкамi.

– Хвалей, ты чо, хворы?! – гэта Таня, яна схiлiлася над Пiнокiа.

– Наша Таня гучна плача… – парадыруючы спявачку Таццяну Буланаву, зацягнуy Кастальцаy. – Ганаруся табой, о бясстрашны ваяр… – з iронiяй сказаy Хвалею, пляснуyшы таго па плячы.

– А чо ён, – сплюнуy Хвалей, – лезе?

– Добра, хадзем, – падпiхнуy Хвалея Кастальцаy да школьных дзвярэй, – зараз званок ужо празвiнiць. Белая, не развiтваемся, – усмiхнуyся Дашы, якая стаяла каля дзвярэй.

– Чо стала! – зыркнуy Хвалей на Дашу. – Давай цi туды, цi сюды.

Даша нiчога не адказала, збочыла i спусцiлася да сяброyкi, якая прыводзiла y пачуццё Пiнокiа.

Празвiнеy званок.


Эпiзод 7

Учынак Пiнокiа yразiy Дашу. Яна yбачыла y iм зусiм iншага чалавека, не таго, якога yсе ведалi, як батана i рахiта, а вельмi адважнага i па-свойму рашучага юнака, нават, у нейкiм сэнсе, высакароднага. Бо заступiyся за дзяyчыну. Нязграбна i па-дзiцячаму, але заступiyся. Не спалохаyся, як звычайна, хоць i шуснуy у плечы, але не пабег, як заyсёды. Увогуле перавёy стрэлкi на сябе. Хутчэй за yсё менавiта такiя, як Коля, цiхiя i незаyважныя y жыццi, здзяйснялi геройскiя подзвiгi на вайне. А падобныя да Хвалея пераходзiлi ад страху на бок ворага i стралялi па сваiх.

– Як ён? – спытала Даша сяброyку, якая сядзела на кукiшках, падняyшы галаву Пiнокiа, i выцiрала насоyкай яго кроy, што выцякала з пабiтага рота.

– Ды не ачомваецца, катурхай не катурхай, – адказала Таня.

– Пэyна трэба папляскаць па шчоках, – прапанавала Даша.

– Ну папляскай, а я баюся, – адмовiлася Таня. – Яшчэ невядома, што там у яго y роце. Можа, толькi горш будзе.

– Горш ужо не будзе, – апусцiлася на кукiшкi i Даша, злёгку стукнула пацярпелага па правай шчацэ. Той неяк жаласна, як шчанятка, застагнаy. Даша зацiснула тады яго нос рукой.

– Ты чо робiш? Ён жа задыхнецца! – стукнула Таня па Дашынай руцэ.

– Ачуняе, наадварот, – запярэчыла тая, – ад недахопу кiслароду.

Пiнокiа закашляyся, яго рукi пацягнулiся да Дашынай рукi, што замiнала яму дыхаць. Вочы расплюшчылiся.

Адкашлiваючыся, выплёyваючы згусткi крывi i абломкi зламанага зуба, з дапамогай дзяyчат, Пiнокiа падняyся на ногi.

– Табе y медпункт трэба, – параiла яму Таня. – Калi хочаш, мы цябе праводзiм, усё адно на yрок спазнiлiся.

– Не трэба, дзякуй, – усё яшчэ кашляючы, адказаy Коля.

– Чо не трэба? – настойвала Таня.

– У медпункт не трэба, – растлумачыy юнак.

– Але кроy трэба неяк спынiць…

– Сама спынiцца.

– Не сама, – заявiла Даша. – Пойдзем спачатку памыешся, а потым пракладкай зацiснеш. Толькi капюшон на вочы нацягнi, каб не свяцiцца.

Утрох яны yвайшлi y школу. Прывiталiся з дзядзькам Пецем, якi трымаy вахту з нязменнымi крыжаванкамi на стале.

– Званок для каго празвiнеy? – палiчыy абавязкам зрабiць заyвагу вучням дзядзька Пеця для падтрымкi yласнай значнасцi.

– Для настаyнiка, – адгукнулася Таня.

– Груба, – вымавiy дзядзька Пеця i дадаy: – Але вымушаны пагадзiцца, што дакладна.

– А то, – падтрымала сяброyку Даша. Яна своечасова падхапiла Пiнокiа, якi раптам захiстаyся, кiруючы да кута калiдора на лесвiцу. Пiнокiа, робячы няyпэyненыя крокi, ледзь не павалiyся сякеркай. Падстаyленае Дашына плячо выратавала яго ад магчымага пабiтага носа. Аднак Дашы зусiм не падабалася цягнуць на сабе не такога yжо i лёгкага, як здавалася на першы погляд, заступнiка.

– Блiн, Пiнокiа, – асела яна, – ты хоць дапамагай мне мала-мала, варушы поршнямi.

– Прабач, Даша, – прашаптаy Пiнокiа, – галава закружылася.

– А жопа y цябе не закружылася? – вырвалася y дзяyчыны.

Таня падставiла сваё плячо. Ужо не так цяжка. Удваiх яны давалаклi Колю да жаночай прыбiральнi на друхiм паверсе. Далей цягнуць не было сiл.

– Давай заходзь, – адчынiла дзверы Таня. – Тут цябе нiхто не патурбуе.

– Ды не ламiся ты, – падпiхнула аднакласнiка Даша. – Упiраецца яшчэ. – Увайшла следам за iм.

Таня адчынiла фортку, узлезла на падаконнiк, Даша прысуседзiлася побач. Пiнокiа плёскаyся y ракавiне. Таня закурыла. Даша папрасiла y яе цыгарэту.

– А не самлееш? – перасцерагла тая сяброyку, нагадаyшы суботнi iнцыдэнт. – Важдайся потым з двума iнвалiдамi.

– Не жмiся, – параiла Даша. – Горш не будзе.

– Ды мне не шкада, – працягнула Таня цыгарэту i запальнiчку. – Калi чо, – папярэдзiла, – не ный потым.

– Блiн, во мужык пайшоy! – закурыyшы i пацiраючы плячо, сказала Даша. – Хлiпкi, няyстойлiвы.

– Не скажы, – паспяшалася запярэчыць сяброyка. – Мiкалай Мiхайлавiч цябе yсю дарогу на руках нёс.

– Толькi я гэтага не памятаю, – уздыхнула Даша.

– Затое памятаю я, – запэyнiла Таня. – Павер, гэта было.

Даша дастала з торбы пачак пракладак, вынула з пачака адну, працягнула Пiнокiа.

– Разламi яе як-небудзь i y рот зафiгач, – сказала. – І не крывiся, кроy спынiш. І, – быццам нешта yспомнiyшы, дадала: – дзякуй табе.

– Завошта дзякуй? – спытаy Пiнокiа, прымаючы пракладку.

– Слухай, не рабi з мяне iдыётку. І не прымушай усумнiцца y табе, а то я падумаю, што памылiлася, – адказала Даша.

– Праехалi, – скончыy спрэчкi Пiнокiа.

– Чо рабiць будзем? – дакурыyшы, спытала Таня y прысутных.

– А чо рабiць? – пацiснула плячыма Даша.

– Ну не y сарцiры ж сядзець, засмуродзiмся, – заyважыла Таня.

Раптам адчынiлiся дзверы i y прыбiральню зайшла Марыя Пятроyна.

– Не зразумела?! – утаропiлася яна на Пiнокiа, якi стаяy пасярод памяшкання з разарванай пракладкай у руцэ, i на дзяyчат ля акна, якiя, хоць ужо i пакурылi, але дым да канца не выветрыyся, але больш на Пiнокiа. – Што тут за пасядзелкi? Чаму не на yроку? Што ты наогул робiш у жаночай прыбiральнi? – накiнулася яна на Колю.

– Не крычыце на яго, – уступiлася за юнака Даша. – Ён ахвяра абставiн.

– Гэта хто там такi разумны? – перакiнуyся позiрк Марыi Пятроyны, маленькай, кругленькай, як пiражок, але звонкай жанчыны. – Белая, ты? Што за карнавал? Зараз жа змыць! Ты y школу прыйшла цi куды? Будзь ласкава адпавядаць!

– А я адпавядаю, – сказала Даша. – Самой сабе.

– Так, – стрымлiваючы гнеy, але раз'юшана раздзiмаючы ноздры, прамовiла Марыя Пятроyна, – тут не месца i не час для спрэчак. Жыва yсе трое выйшлi прэч адгэтуль, i каб я вас праз дзве хвiлiны бачыла y кабiнеце рускай мовы i лiтаратуры!

– У нас хiмiя па раскладзе, – успомнiла Таня.

– Я бачу, Таня, – заyважыла Марыя Пятроyна, – не сляпая, што y вас хiмiя. Марш у клас! – раyнула так, што шкло y вокнах задрыжала.

– У якi? – удакладнiy Пiнокiа.

– Коля, не тупi, калi ласка.

– Выходзь, Пiнокiа, – Таня падпiхнула аднакласнiка да дзвярэй i шэптам дадала: – А то класуха пi-пi y трусы наробiць.

– Зразумеy, – кiyнуy той, i аднакласнiкi выбеглi y калiдор.

Кабiнет рускай мовы i лiтаратуры, куды адправiла iх Марыя Пятроyна, быy пусты. Класуха рыхтавалася да свайго yроку, другому па раскладзе. Яна магла б наогул не прыходзiць з самай ранiцы. Аднак, мабыць, дома часу на праверку сшыткаy з сачыненнямi падапечнага класа бракавала. Таня першаю заyважыла сшыткi на стале, адзiн разгорнуты.

– Зазiрнём? – прапанавала Дашы i Пiнокiа.

– Атас! – спынiy яе Коля, пачуyшы крокi, якiя наблiжалiся за дзвярыма.

– Хутка яна, – прамовiла Даша, сядаючы за першую парту ад акна. З ёю побач села Паyлоyская. Пiнокiа заняy парту за iмi.

– Гэта не яна хутка, – прагаварыла Таня, – а мы марудна.

Вучнi дружна yсталi, калi Марыя Пятроyна зайшла y кабiнет. Селi, калi настаyнiца сесцi дазволiла.

– Што з тварам, Кот? – гэта яна Пiнокiа. Кот – яго прозвiшча. Шчака y хлопца раздулася, але, хутчэй за yсё, ад пракладкi, няyмела yсунутай у рот. На шчацэ следу ад Хвалеева кулака не застанецца, зачэпленая губа будзе некаторы час гаiцца, але там таксама амаль непрыкметна.

– Упаy, – падняyся Пiнокiа. – Спатыкнуyся i yпаy, – дадаy.

– Каго выгароджваеш, Коля? – не паверыла Марыя Пятроyна.

– Хiба я yпасцi не магу? – задаy Пiнокiа пытанне настаyнiцы.

– Чаму ж, можаш, – пагадзiлася Марыя Пятроyна. – Аб чый кулак спатыкнуyся? – раптам стрэлiла словамi y лоб. Коля аж разгубiyся.

– Чаго вы яго зневажаеце? – зноy уступiлася за юнака Даша з месца. – Ён, можа, як рыцар паступiy? Цi вы думаеце, што кволыя акулярыкi не здольныя на рашучыя дзеяннi? Патураеце розным Хвалеям… у якiх… адна звiлiна y мазгу, i тая крывая.

– Белая, не трэба нервавацца, – асекла дзяyчыну Марыя Пятроyна. – З табой што? Паглядзi на сябе. На смерць падобная з фiльмаy жахаy. Як цябе бацькi з дому выпусцiлi y такiм выглядзе?

– Прывыкайце, – заявiла Даша. – Цяпер смерць будзе прыходзiць у школу кожны дзень, акрамя выходных.

– Што ты нясеш, Белая? – фальшыва yсмiхнулася Марыя Пятроyна, хiбна прыняyшы вучанiцу за псiхiчна-нездаровую, магчыма, часова. Трэба пачакаць да заyтра, а затым рабiць канчатковыя i рашучыя высновы. – Так, – рашылася на нейкiя меры, – мне надакучыy гэты балаган. Вас хто-небудзь бачыy з настаyнiкаy? – спытала.

– Дзядзька Пеця бачыy, – адказала Таня.

– Ну, дзядзька Пеця не yлiчваецца, – адмахнулася Марыя Пятроyна. – Вось што, iдзiце-ка вы па хатах. Я вас адпускаю. Заyтра спадзяюся yбачыць вас ранейшымi i здаровымi.

Дзяцей як вецер знёс. Калi такое было, каб Марыя Пятроyна кагосьцi адпускала з урокаy?! Яны не марудзiлi нi секунды. Раптам раздумаецца. Да таго ж з урокаy па панядзелках – адно фуфло. Фiзра, хiмiя, руслiт, алгебра, фiзiка, факультатыy па фiзiцы.

Але што рабiць? Куды падацца? Такая рань яшчэ. Да Паyлоyской не сунешся: там бабуля – зацятая кансерва. Яна нават музыку, якая yнучцы падабалася, не дазваляла слухаць, абзывала яе, гэта значыць музыку, казлiным бляяннем i какафанiчным вэрхалам. А яшчэ паздзiрала постары з Мэрлiнам Мэнсанам, Ларсам Ульрыхам i Цоем са сцен над Танiным ложкам. Сказала, што рана ёй на мужыкоy заглядацца, ды яшчэ замежных, ды яшчэ страшных такiх. Вось павесiла б партрэты Талкуновай, Ганны Герман, Марыны Капура, Лешчанкi, Ратару. І песнi y iх выкананнi б слухала, а не бязглуздзiцу варожую. Для яе yсё замежнае i yсе замежнiкi – ворагi. Асаблiва немцы. Ну гэта зразумела. Аднак яна адмаyляла i yсе астатнiя нацыi, акрамя рускай. Па тэлевiзары глядзела толькi расiйскiя серыялы i толькi расiйскiя навiны, беларускiя навiны на рускай мове. Прэзiдэнта Беларусi падтрымлiвала i галасавала за яго заyсёды. З-за прэзiдэнта гэтага яна пасварылася з роднай дачкой. Ну а тая, абраyшы шлях апазiцыянеркi да iснуючай улады, збагрыла матулi сваю дачку i знiкла y невядомым кiрунку. Можа, яе i y жывых даyно не было, а можа, жыла дзе-небудзь у Амерыцы. Так, Танiна бабуля не yзрадуецца yнучкiным гасцям. Ды i як бы яе yдар не хапiy пры выглядзе Дашы. Адпадае.

Дашын тата дома, па-любасу. І хоць ён не перашкода, Даша сказала, што да яе нельга. Не хацела яна iсцi дадому.

Заставаyся Пiнокiа – адзiны сын бацькоy-iнтэлiгентаy. Яго мама працавала загадчыцай дзiцячай бiблiятэкi, а тата – вядучым фотакарэспандэнтам у раёнцы. Натуральна, дома iх не было. А Колю yсё адно трэба было дамоy. Без акуляраy ён бачыy, але слаба, i пачуваyся не y сваёй талерцы. Усё расплывалася i здавалася несапраyдным. Ён нават сам сабе здаваyся несапраyдным, калi глядзеyся y люстэрка. Растапырка нейкi, а не Коля Кот.

– Ну чо, Мiкалай, – узяла Таня яго за локаць, – запросiш прыгожых i самотных дзяyчын на агеньчык?…

– Хадзем, вядома, – узрадаваyся Пiнокiа, заyсмiхаyся.

– Ды выкiнь ты yжо гэтыя свае тампоны! – параiла Даша. – Кроy ужо даyно спынiлася.

Дом, у якiм жыy Пiнокiа, стаяy на вулiцы паралельна вулiцы, на якой стаяy дом, дзе жыла Даша, толькi справа. Спачатку iшло паштовае аддзяленне, потым невялiкi кiрмашык, галоyным чынам тэхнiчных тавараy i аyтазапчастак, потым дом Пiнокiа, з палiклiнiкай на першым паверсе, далей – рэдакцыя раёнкi, паркавая зона, за ёй грыбамi прыватныя двары.

Колiна сям'я жыла на пятым паверсе y трохпакаёвай кватэры. Пакой Пiнокiа адрознiваyся абшарам i святлом, мноствам кнiг, DVD-дыскаy, велiзарнай калекцыяй цацачных салдацiкаy за шклом сцянной шафы. Вялiкi шырокi ложак стаяy каля акна.

– Табе не шмат аднаму тут? – адразу бухнулася Таня на ложак.

– Нармальна, – адгукнуyся Пiнокiа.

– Трахадром прам, – працягвала захапляцца ложкам Таня. – Мне б такi, а то бабуля вылучыла старую канапу з вылезлымi спружынамi. І матрац не дапамагае.

– А y цябе багаты досвед? – спытаy Пiнокiа.

– Багацейшы за твой, – летуценна падняла Таня вочкi да столi, пазяхнула салодка i млява. – На такiм ложку i спаць адразу захацелася.

– Так паспi, – сказаy Пiнокiа. – Усё адно рабiць няма чаго.

– А прыставаць не будзеш? – усмiхнулася Таня.

– Не будзе, – адарвалася ад кнiг Даша. Яна yважлiва разглядала карэньчыкi кнiг на кнiжных палiцах, самi кнiгi не даставала, дзiвячыся падбору, расстаноyцы, як акуратна гэта yсё зроблена. – Выхаванне не дазволiць, праyда, Коля?

Даша таксама расцягнулася на ложку. Пiнокiа пацiснуy плячыма.

– А чо ён рабiць будзе, – спытала Таня Дашу, – калi мы зараз заснём удваiх?

– Не ведаю, – адказала Даша. – А табе не yсё адно?

– Ну як, – здзiyлялася Таня, – мы прыйшлi y госцi i занялi гаспадарскi ложак. А раптам ён таемны маньяк. Вычакае зручны момант i як накiнецца на нас…

– Хто, Пiнокiа? – засмяялася Даша i доyга не магла спынiць дурны смех, заразiyшы iм i сяброyку.

– А чо ржом? – на секунду спынiyшы прыступ смеху, сур'ёзна спытала Таня. Яе выраз твару яшчэ больш рассмяшыy Дашу. Яна смяялася, не перастаючы, некалькi хвiлiн. Ад яе не адставала i Таня. Потым смех знiк, гэтак жа раптоyна, як i пачаyся. Дзяyчыны прыцiшэлi, вочкi iх заплюшчылiся самi па сабе.

Пiнокiа хацеy паказаць iм калекцыю паштовых марак, татаy гонар, гэта ён збiраy маркi, але, пакуль шукаy альбом з маркамi, а да гэтага анальгiн, таму што зламаны зуб разбалеyся, а яшчэ раней акуляры, спазнiyся, аднакласнiцы заснулi. Іх змарыла сонца, якое yпарта лезла y акно, а ложак скраy у сон. Ды i не патрэбныя iм гэтыя маркi.


Эпiзод 8

Цi думаy калi-небудзь Пiнокiа, што Даша Белая апынецца y яго пакоi, ды не адна, а з Таняй Паyлоyскай? Цi марыy пра такiх госцяy? Так, марыy. Даyно хацеy запрасiць Дашу, не да сябе, а хоць бы y кiно для пачатку. Аднак не рашаyся i падысцi. Баяyся: засмяюць. Яшчэ болей пачнуць здзекавацца. Як Даша на такога паглядзiць? Хто ён такi для яе? Хутчэй за yсё пустое месца. Але Коля не мог быць падобным на Кастальцава цi на Хвалея, якiя падабалiся дзяyчатам незразумела за што. Абмежаваныя, тупыя, падонкападобныя, яны пагарджалi любой праявай цiкаyнасцi да мастацтва i творчасцi y цэлым, нi y што не ставiлi дзяyчат, але, калi трэба, заступалiся за iх i бiлiся люта i адчайна. Можа, за апошняе iх i шанавалi? Можа, у гэтым прычына? Жанчына выбiрае таго, за кiм, як за мурам? Коля нiколi не бiyся, нiкому не адказваy ударам на yдар калi бiлi; калi шанцавала, уцякаy, але чытаy кнiжкi пра смелых i высакародных людзей, захапляyся мушкецёрамi. Ды адна справа захапляцца мушкецёрамi, iншая – стаць iмi. Пiнокiа бракавала пораху змянiцца, пасмялець. Страх, якi пасялiyся y падсвядомасцi яшчэ з дзяцiнства, што ты нашмат слабейшы за тых, хто цябе крыyдзiць, знiшчаy у зародку спробы выкараскацца з яго логава. Нiбы цвiкамi, пазабiваy усе выхады. Яму вельмi карцела быць моцным i адважным, каб Даша звярнула на яго yвагу, хаця б усмiхнулася цi кiyнула, калi Коля з ёй вiтаyся. Ён сам не разумеy, як так выйшла, што яго нага раптам апынулася на шляху Хвалея i той спатыкнуyся. Чым, несумнеyна, дапамог Дашы. Чаму Хвалей наогул уз'еyся на Белую? Не за эмаyскi ж прыкiд. Тут штосьцi больш сур'ёзнае. Зрэшты, Хвалей да yсiх чапляyся, сцвярджаy так званы аyтарытэт. Хто мацнейшы, той i правiць балем, як той казаy. Аднак толькi слабыя духам крыyдзяць дзяyчат.

А Даша з Таняй спалi, як у сябе дома. Таня y сне yткнулася носiкам у Дашыну шыю. Яны ляжалi тварам адна да адной, нават неяк прыабняyшыся, нiбы родныя.

Так, мара спраyдзiлася. Дзяyчаты y яго. А Пiнокiа не ведаy, што з iмi рабiць i як сябе паводзiць. Таму яны i спалi. Упэyненыя, што ён не патурбуе iх, а значыць, не yспрымалi яго yсур'ёз. Ім нават неyздагад, што адна з iх падабалася яму. Аднак што з гэтым рабiць Коля i сам не разумеy. Сядзеy на зэдлiку каля ложка i глядзеy на дзяyчат, уяyляy, што iм можа снiцца цi хто. Так i праседзеy да чатырох гадзiн дня, як верны сабака, якi ахоyвае сон гаспадынi.

Першай расплюшчыла вочы Таня.

– Блiн, колькi часу? – адразу запытала.

Пiнокiа адказаy.

– Ты тут гэта… не сваволiy? – пералезла праз Дашу, звесiла з ложка ногi, зазiраючы y Колiны вочы.

– Блiн, Паyлоyская, па нагах, як па бульвары, – прабурчала Даша, прачынаючыся.

– Харэ дрыхнуць, – ускубнула тую Таня, – праспiм усё на свеце.

– Затое выспалiся, – адгукнулася Даша, калi пачула, якая гадзiна. – А ты куды? – спытала сяброyку, бачачы, што тая збiраецца сыходзiць.

– Гэта вам добра, вольным людзям, – адказала Таня. – А y мяне рэпетыцыя а пятай.

– Можа, перакусiш? – прапанаваy Пiнокiа.

– Не, дзякуй, – адмовiлася Таня, неяк паважлiва зiрнуyшы на аднакласнiка, не так, як на цямцю-лямцю, цi Коле гэта падалося? – Мяне Мiкалай Мiхайлавiч пачастуе бутэрбродамi пасля рэпетыцыi. Пакуль нельга.

– Ён табе бутэрброды носiць? – здзiвiлася Даша.

– Не мне, – адказала Таня. – Застаецца y яго проста з абеду. І, калi я галодная, нiколi не адмаyляюся. Тым больш што бутэрброды смачныя. Добра, усё, пакуль, чао. Заyтра yбачымся. Коля, праводзь…

– Пакуль, – памахала рукой Даша.

Пiнокiа адчынiy Танi дзверы, выпусцiy на волю, як птушачку, зачынiy дзверы i вярнуyся да Дашы. Тая глядзелася y люстэрка, упэyнiвалася, цi yсё нармальна. Усё ж у гасцях у хлопчыка якога-нiякога.

– Чо ты там пра хаyчык казаy? – сустрэла яна яго.

– А, зараз, – кiнуyся Коля на кухню. Ён уключыy чайнiк, у мiкрахвалёyку закiнуy катлеты i пюрэшку. Потым спытаy: – Катлеты з пюрэ будзеш?

– Ды мне yсё адно, – адказала Даша, – абы ядома. – Яна yстала з ложка, заслала яго, а падушкi yзбiла. – Ну чо, хутка там? – нецярплiва крыкнула.

– Так, праходзь на кухню, – паклiкаy Пiнокiа, накрываючы на стол.

Даша села на прапанаванае месца, узброiлася вiдэльцам i хлебам.

– Смачна есцi! – сказала.

Пiнокiа сеy насупраць, але есцi не спяшаyся, зачараваны тым, як ела Даша. Яна спрытна i хутка паглынала ежу, з зайздросным апетытам, i так хораша, як гэта можа рабiць сапраyдная лэдзi, а не правiнцыйная школьнiца.

– Хопiць тарашчыцца! – не заyважыць Колiнага позiрку дзяyчына не магла. – Еж давай! Вельмi смачна, мiж iншым!

Калi пiлi гарбату, Даша спытала:

– А чым, ты, Пiнокiа, па жыццi займаешся? Усё кнiжкi чытаеш?

– Чытаю, – адказаy Коля.

– Чытачом будзеш? Новую прафесiю вынайшаy?

– А табе не падабаюцца кнiгi?

– Гледзячы якiя. Хоць чытаць я, праyда, любiла.

– Што, разлюбiла?

– Амаль. Хлусня yсё. Не yзапраyду.

– А я вось пiсьменнiкам хачу быць, – прызнаyся Пiнокiа.

– Ну, i сцяг у рукi, – адказала Даша i тут жа спытала: – А ты чакаy нейкай iншай рэакцыi?

– Так, не, – пацiснуy плячыма Коля. Раптам напружыyся (Даша нават спалохалася, што яму дрэнна зрабiлася з-за яе рэплiк) i выдаy на адным дыханнi: – А давай пойдзем у кiно…

– Навошта? – Яе адпусцiла. Прапанова аднакласнiка не здзiвiла Дашу. Яна проста не бачыла y ёй сэнсу.

– Ну, як… – разгубiyся Пiнокiа. Ён не спадзяваyся на станоyчы адказ, але yсё адно быy збянтэжаны, плечы апалi. – Кiно паглядзець там… – усё ж прамямлiy.

– Тое, што ты патрымаеш мяне за ручку цi пагладзiш па каленцы, нiчога не зменiць, – сказала Даша. – Ты мне не падабаешся, Пiнокiа, выбач, канечне. За хаyчык дзякуй. За падножку Хвалею дзякуй. І на гэтым усё. Навучыся даваць здачы, Пiнокiа.

– Толькi y гэтым уся справа? – ледзь стрымлiваючы здрадлiвыя слёзы, крывячы вусны, выдыхнуy Пiнокiа.

– Не толькi, – сказала Даша. – Але адна з галоyных. Добра, мне пара, – зазбiралася сыходзiць.

– Я цябе праводжу, – вызваyся Коля.

– Не трэба, – спынiла яго Даша. – У нас не бандыцкi Пецярбург i яшчэ светла. – Абула красоyкi. – Ну, пакуль i дзякуй за yсё яшчэ раз.

Яна нават цмокнула Колю y шчаку, пакiнуyшы след ад губной памады, але сышла. Зачынiyшы за ёй дзверы, Пiнокiа аб'ехаy па дзвярах унiз, на кукiшкi. Пабеглi кропелькi слёз па шчаках. Карцела выць плачма, але хлопец прымусiy сябе супакоiцца. Ён знайшоy татаву заначку, схаваную ад мамы, непачаты пачак «Космасу» (мама не любiла тытунёвы дым, а тата сказаy ёй, што кiнуy, хоць курыy па-цiхаму), уключыy на поyную «Группу крови» Цоя i закурыy, няyмела, адкашлiваючыся. Коля скурыy такiм чынам тры цыгарэты запар, але палёгка не прыйшла.


Эпiзод 9

Дом культуры стаяy у самым цэнтры мястэчка, зрэшты, як i школа, у якой вучылiся Таня з Дашай. Толькi школа размяшчалася крыху yбаку, блiжэй да жылых дамоy. Дом культуры ж атачалi адмiнiстрацыйныя будынкi.

Таня прывiталася з вахцёрам, прайшла праз фае, паднялася на другi паверх, увайшла y танцклас, дзе yжо стаялi на расцяжцы ля станка Аля, Юля i Руслана.

– Прывiтанне, – кiнула Таня дзяyчатам, на хаду распранаючыся.

– Рана ты сёння, – заyважыла Аля.

– Ды нас класуха проста з ранiцы са школы папёрла, – прызналася Таня i дадала: – Прыкiньце, дзеyкi, мы з Дашкай Белай у Пiнокiа yвесь дзень прадрыхлi.

– А хто такi Пiнокiа? – зацiкавiлася, пра каго кажа Таня, Юля.

– Ды хлопчык з класа, – адказала тая.

– І як? – зацiкавiлася.

– Ды нiяк, – пацiснула плечукамi Таня. – Там усё так запушчана…

– Зусiм бесперспектыyны? – не адставала Юля.

– Не тое слова, – сказала Таня. – Табе там лавiць сапраyды няма чаго. Не абломiцца.

– Ну ты yсё адно тэлефончык чарканi, – папрасiла Юля.

– Ты чо, сур'ёзна? – не магла паверыць Таня.

– Не, прыкалваюся. Дыктуй тэлефон, Паyлоyская, не жмiся, – заявiла Юля.

– Ды на, – Таня адшукала нумар тэлефона Пiнокiа y сваiм тэлефоне, дзе захоyвала нумары yсiх аднакласнiкаy i не толькi, на yсялякi выпадак, – шкада, цi што? – прадыктавала. Юля набрала прадыктаваны нумар у сваiм тэлефоне i захавала яго.

– Усё адно не разумею, – прамовiла Таня потым, – нафiг табе Пiнокiа? Ты ж яго не бачыла нiколi?

– Вось i пазнаёмлюся, – парыравала Юля, – адвянь, Паyлоyская.

– А Белая як? – спытала Аля.

– Ды з-за яе класуха нас i выперла, – адказала Таня. – Ну, i з-за Пiнокiа. Прыкiньце, ён на Хвалея палез, абараняy Дашку.

– Нездарма тэлефончык запiсала, – выдала Юля.

– Хвалей, гэта адмарозак той, якi на Мiкалая Мiхайлавiча скакаy? – удакладнiла Руслана.

– Ну, так, – пацвердзiла Таня.

– Якi малайчынка, – пахвалiла Пiнокiа Юля.

– Так а з Белай што? – Алi не цярпелася пачуць падрабязнасцi.

– Яна прыйшла y школу як эма, – працягвала Таня. – Класуха, пакуль нiхто не yбачыy чорна-ружовую Дашку y балетнай пачцы i Пiнокiа з пабiтай губой, папрасiла сысцi. А паколькi Пiнокiа паплахела, мы суправадзiлi яго дахаты.

– Бедны хлопчык, – уставiла Юля.

– Ну i… – уважлiва слухала Аля.

– Ну i я сышла, а Дашка заставалася яшчэ там, калi я сыходзiла, – скончыла Таня.

– А ён з ёй нiчога не зробiць? – гэта Руслана пацiкавiлася асцярожна.

– За цэлы дзень нiчога не зрабiy, – адказала Таня, – не зробiць i далей.

– Упэyнена? – уважлiва паглядзела на яе Аля. – Вы былi yдвух. Зараз яна адна. Кемiш?

– Я цябе yмаляю! – запярэчыла Таня. – Пiнокiа не маньяк. Ён нават не y курсе з якога боку падысцi да дзяyчыны.

– Ну-ну, – прамовiла Аля. – А Дашка ваша рэальна крутая, – раптам прамовiла. – Хоць адстой гэты разварушыць, сабе, праyда, у шкоду. Але я буду хварэць за яе.

Размова прыпынiлася пры з'яyленнi харэографа Сяргея Мялешкi – жанчынападобнага маладога чалавека аднаго yзросту з Мiкалаем Мiхайлавiчам. Яны не сябравалi, але па працы даводзiлася сутыкацца. Мiж iншым, Сяргея дзяyчаты клiкалi толькi па iменi. Не таму, што менш паважалi, а таму, што ну смешна звяртацца да сяброyкi, як да Мiкалая Мiхайлавiча. Дзяyчаты ставiлiся да свайго кiраyнiка з любоyю, але не як да мужчыны. Сяргея гэта не хвалявала i нiяк не кранала. Ён ведаy i любiy сваю справу, а яго асабiстае жыццё i асабiстыя прыхiльнасцi нiкога не павiнны былi калыхаць.

Рэпетыцыя пачалася.

Для размiнкi паyтарылi «Дзiкiя танцы» Русланы. Потым выканалi некалькi хiп-хопавых рэчаy, з якiмi перамаглi на абласным конкурсе сучаснага танца. Пасля Сяргей паведамiy, што прыйшлi паперы з Мiнiстэрства культуры аб правядзеннi тэматычнага рэспублiканскага конкурсу «За квiтнеючую Беларусь», якi пройдзе y сталiцы дзяржавы y снежнi. Іх калектыy запрошаны прыняць удзел. Значыць, трэба шукаць новую музыку i новыя вобразы. Усе пагадзiлiся i, безумоyна, узрадавалiся. Пачнецца сапраyдная цiкавая праца. Надакучыла yжо паyгода адно i тое ж танчыць.

Выходзiлi ажыyленыя i адухоyленыя будучымi пераменамi.

На ганку курыy Мiкалай Мiхайлавiч. Убачыyшы Таню, падклiкаy, папрасiy затрымацца. Таня развiталася з дзяyчатамi, падышла да Мiкалая Мiхайлавiча.

– Ужо дамоy? – спытаy Мiкалай Мiхайлавiч.

Таня кiyнула.

– Бутэрброд хочаш? – пацiкавiyся Мiкалай Мiхайлавiч.

– Хачу, – не адмовiлася Таня. Яна страшэнна прагаладалася за цэлы дзень. Як толькi ногi не працягнула?…

Мiкалай Мiхайлавiч адкрыy партфель, якi стаяy на падаконнiку за спiнай, вынуy папяровы скрутак, у якi былi загорнутыя бутэрброды з каyбасой. Мяркуючы па yсiм, калi партфель з iм, Мiкалай Мiхайлавiч таксама вызвалiyся i адмыслова чакаy Таню, чагосьцi хацеy ад яе.

– Слухай, Паyлоyская, – пачаy Мiкалай Мiхайлавiч, працягваючы дзяyчыне бутэрброд, – я тут п’еску адну знайшоy. Хачу паставiць у нашай установе.

– Так стаyце, – прамовiла Таня, прымаючы бутэрброд, – я пры чым?

– Ды пры тым, – сказаy Мiкалай Мiхайлавiч, – што ты павiнна y ёй выканаць галоyную ролю.

– На жаль, не магу, – адразу адмовiлася Таня, кусаючы бутэрброд.

– Гэта чаму яшчэ? – здзiвiyся адмове Мiкалай Мiхайлавiч.

– У нас конкурс намячаецца, – жавала Таня.

– Танцулькi цi што? – зразумеy Мiкалай Мiхайлавiч.

– Не танцулькi, – паправiла Таня. – Вельмi важны танцавальны конкурс рэспублiканскага маштабу. Сярожа так сказаy.

– Калi справа толькi y Сярожы, – прамовiy Мiкалай Мiхайлавiч, – я з iм пагавару.

– Не трэба, – запярэчыла Таня. – Я хачу танчыць.

– Так, добра, – падхапiy Мiкалай Мiхайлавiч партфель пад мышку, а Таню yзяy за руку, – пойдзем, праводжу цябе, па дарозе пагаворым.

– Я так папярхнуся, – не паспявала за вялiкiмi крокамi Мiкалая Мiхайлавiча Таня. Прыйшлося яму падладжвацца пад хуткасць дзяyчыны. – Так значна лепш, – задаволена прагаварыла яна.

– Ты ж не чытала яшчэ п'есы! – стаяy на сваiм Мiкалай Мiхайлавiч.

– Нафiг мне яе чытаць, калi граць у ёй не буду, Мiкалай Мiхайлавiч? – адбiвалася Таня.

– Ты мне павiнна, памятаеш? – нагадаy Мiкалай Мiхайлавiч.

– Ну памятаю, – пагадзiлася Таня. – І чо? Вы мяне цяпер увесь час шантажаваць будзеце? Дзяyчат мала? Аглядзiцеся вакол! Толькi свiснiце – з усiх кутоy збягуцца.

– Мне не патрэбныя yсе, Паyлоyская, – настойваy Мiкалай Мiхайлавiч. – Патрэбна ты i патрэбна тая, Белая, здаецца…

– Чо? – спынiлася i застыла, як скамянелая, Таня. – Мiкалай Мiхайлавiч, вы чо, запалi на Дашку? Не ведаеце, як падвалiць да яе, дык выдумалi п'есу нейкую?

– Не мялi лухты! – нядобра блiснулi вочы Мiкалая Мiхайлавiча. Ён адкрыy партфель, дастаy жоyценькую кнiжачку, зборнiк п'ес Кацярыны Ткачовай, разгарнуy на патрэбнай старонцы. – П'еса называецца «Прывiтанне, Маша!».

– Хутчэй «Прывiтанне, Даша!», – адным вокам зазiрнула Таня y кнiжку.

– У пьсе – дзве галоyныя ролi i дзве другарадныя, – прамовiy Мiкалай Мiхайлавiч, вочы яго зноy пацяплелi. – Ролi гэтыя нiбы адмыслова для вас напiсаны. Вазьмi кнiжку i прачытай уважлiва. Я думаю, да цябе дойдзе пасля чытання, што п'еса гэтая значна важнейшая за танцулькi твае.

– Ды добра, не крыyдзiцеся вы, – узяла кнiжку Таня, – прачытаю я вашу «Прывiтанне, Дашу!».

– Не рабi мне ласку, – папярэдзiy Мiкалай Мiхайлавiч. – Прачытай уважлiва. П'еса кароткая, шмат часу не зойме.

– Праехалi yжо, Мiкалай Мiхайлавiч, – пагладзiла яго па руцэ Таня. – Прачытаю абавязкова.

– Прачытай, – кiyнуy Мiкалай Мiхайлавiч, – да таго ж да твайго дому мы yжо, здаецца, прыйшлi.

– Так, – пакрывiлася сумна на бабулiн дом, з якiм яны параyнялiся, Таня. Мiкалай Мiхайлавiч жыy далей, амаль у канцы мястэчка. Цi y пачатку? Як правiльна? У старым Капылi, карацей. Яна yстала на дыбачкi, цмокнула Мiкалая Мiхайлавiча y шчаку i пабегла y двор. Мiкалай Мiхайлавiч пакрочыy далей.


Эпiзод 10

Юля Перасiльд хiтравала, што не знаёмая з Пiнокiа. Не асабiста, але яна яго ведала. Выпадкова неяк патрапiла на чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба на базе гарадской бiблiятэкi, якое праводзiлася, як пазней высветлiла, кожны панядзелак у чытальнай зале. Юля тады прыйшла памяняць старыя глянцавыя часопiсы на новыя. Яна аддавала перавагу «Хелло», «Сямi дням», «Космаполiтану», увогуле тым выданням, у якiх мусiравалiся плёткi пра зорак. Яе шалёна цiкавiла жыццё галiвудскiх артыстаy, асаблiва Арланда Блума, Брэда Пiта i Джэнсана Эклса. Прысутныя сталыя дзядзькi i цёткi (амаль усе сталы y чыталцы былi заняты), уважлiва слухалi нейкага хлопчыка, якi дэкламаваy, як на ранiшнiку, рыфмаваныя радкi, штосьцi пра казачны замак, у якiм заблукала душа. Юля тады падумала, што за трызненне y галаве y хлопца? Але нечакана дарослыя людзi, некаторых Юля ведала як вельмi паважаных у мястэчку i за яго межамi, заапладыравалi гэтаму хлопчыку стоячы. Варта было затрымацца i сёе-тое высветлiць. Суседка па лесвiчнай пляцоyцы, якая працавала y бiблiятэцы прыбiральнiцай, сцiсла паведамiла, што хлопчык гэты – Коля Кот, што ён сын загадчыцы дзiцячай бiблiятэкi Ілоны Васiльеyны, што за доyгi нос дзятва яму дала мянушку Пiнокiа яшчэ y першым класе, што ён кожны год выйграе нейкiя спаборнiцтвы па сачыненнях i што кажуць, быццам Колю Ката Божачка пацалаваy. Юля прызадумалася. Яна таксама пiсала вершы i лунала y паднябессi, калi нiхто не бачыy. Рацыянальны пачатак заyсёды машынальна нацiскаy на тормаз, калi Юлiна yяyленне забывалася i спрабавала выйсцi з-пад кантролю. Дзяyчына баялася насмешак з боку сябровак, якiя, Юля не сумнявалася, не зразумеюць яе захаплення паэзiяй i перастануць сябраваць. Прага творчасцi прывяла яе да танцаy, але паэзiя не жадала сыходзiць i здавацца проста так. Вершы працягвалi пiсацца, аднак Юля нiкому iх не паказвала. Так, яна ведала пра клуб мясцовых паэтаy, але, iзноy жа, не хацела праславiцца белай варонай сярод аднагодак, калi тыя даведаюцца пра наведванне ёю гэтага клуба. Патрапiyшы y замкнёнае кола, створанае самой жа, Юля шукала выйсця i, як ёй падалося, знайшла яго y асобе Пiнокiа, толькi не ведала, як да хлопца падступiцца, не выпадала зручнага моманту. Да таго ж вучыyся ён у iншай школе. Юля была yпэyнена, што яны пасябруюць. Хто, што i як пра яго думаy, дзяyчыну мала цiкавiла. Галоyнае, Коля Кот – сапраyдны. З яго дапамогай, магчыма, i Юля пазбавiцца ад страху быць незразуметай. Бо iх будзе двое.

Вярнуyшыся пасля рэпетыцыi дамоy, Юля набрала нумар Пiнокiа, зачынiyшыся y сваiм пакоi, каб нiхто не падслухаy. Яна наогул не любiла, калi хто-небудзь слухаy яе размовы па тэлефоне. Коля адказаy, здзiyлена спытаyшы, хто гэта?

– Ты мяне не ведаеш, – сказала Юля y трубку. – Але я вельмi хачу з табой пазнаёмiцца.

– Калi гэта жарт такi, то вы не па адрасе, дзяyчына, – запярэчыy Пiнокiа.

– Не вешай трубку, калi ласка, – папрасiла Юля. – Над табой нiхто не жартуе. Мне рэальна патрэбна твая дапамога.

– Але мы ж не знаёмыя, – прагучаy адказ. – Чым я змагу дапамагчы незнаёмаму чалавеку?

– Шмат чым, – запэyнiвала Юля. – Давай сустрэнемся, – прапанавала.

– Я прыйду, як дурань, – iзноy засумняваyся Пiнокiа, – а ты пасмяешся з сяброyкамi цi сябрамi над разведзеным лохам?

– Навошта ты так? – сумна прамовiла Юля. – Я не такая.

– А якая?

– Табе спадабаецца.

– Гэта несур'ёзна, – вырашыy скончыць размову Пiнокiа.

– Ведаеш пустку за ваенкаматам? – спытала тады Юля.

– Дапусцiм, – адказаy Коля.

– Праз паyгадзiны на пустцы, – прапанавала Юля.

– Ты не прыйдзеш, – сумняваyся Пiнокiа.

– Вось i праверыш.

– Як я цябе пазнаю? – нарэшце зацiкавiyся Пiнокiа.

– Я прыгожая, не дурная. Да таго ж на пустцы, акрамя мяне, нiкога не будзе.

– Навошта прыгожай i не дурной знаёмiцца з такiм, як я? – iзноy сумневы.

– Каб павялiчыць тваю самаацэнку, – прагучаy адказ. – Я чакаю. Час пайшоy.

Юля адключыла тэлефон. Яна дала Колю паyгадзiны, таму што iсцi яму было далекавата ад Цэнтра да новабудоyляy. Гэта ёй – выбегчы з пад'езда i завярнуць за вугал дома. Аднак уседзець мiж чатырох сцен Юля не магла. Яна пайшла на пустку да пакiнутых пасля будоyлi бетонных плiт, складзеных адна на адну. Іх было пяць. Юля забралася на пятую, самую верхнюю, села на край, звесiyшы ногi.

Пачынала цямнець. Сюды нiхто не хадзiy. Пустка нiкога не прыцягвала. Тут не схаваешся, калi што якое. Вецер прадзьмуваy. Але Юля не баялася ветру. Яна лiчыла яго сябрам, гэтак жа, як i зоркi, якiя паволi yспыхвалi y нябеснай далечы. Толькi iм дзяyчына давярала свае вершы, чытала yголас, слухала сябе i вецер. Зоркi i вецер верылi Юлi, захоyвалi yсе яе сакрэты i слёзы.

Пiнокiа спазняyся. Юля паглядзела на гадзiннiк. Паyгадзiны даyно мiнулi. Але ёй не хацелася верыць, што ён не прыйдзе. Яна азябла, цела бiла дрыготка. Вецер, адчуваючы, што Юля знайшла кагосьцi яшчэ апроч яго, раyнаваy. Стала яшчэ цямней. Юля не сыходзiла.

Яна пачула яго крокi раней, чым усвядомiла, што ён прыйшоy.

Пiнокiа падняyся на верхнюю плiту. Юля кiнулася да яго, павiсла на шыi. Інстыктыyна Коля абняy яе, прыцiскаючы да сябе дрыготкае, як змерзлае кацяня, цела.

– Гэта ты, – прашаптала Юля, зазiраючы y вочы юнаку. – Я Юля, – назвалася.

– Ты yся дрыжыш, – прамовiy Пiнокiа.

– Так не адпускай мяне, – папрасiла Юля. – Можа, дрыжаць перастану.

– Навошта я табе? – здзiyляyся Пiнокiа, таму што дзяyчына сапраyды выглядала шыкоyна. – Што цябе, такую, i мяне можа аб’ядноyваць?

– А я табе зусiм не падабаюся? – занепакоiлася Юля.

– Ды падабаешся, – адказаy Коля, – у прыгажосцi я разбiраюся, але…

– У цябе хтосьцi ёсць? – дапамагла Юля.

– Наyрад цi, – задумаyся Пiнокiа.

– Што тады? – дапытвалася Юля.

– Неяк дзiyна yсё гэта, – не разумеy Коля, што ён рабiy на гэтай пустцы з несумнеyнай прыгажуняй, якая гарнулася да яго.

– Ты баiшся прыгожых дзяyчат? – здагадалася Юля. – Не бойся, – правяла рукой па яго шчацэ. – Яны самi yсяго баяцца. Давай сябраваць, – прапанавала. – Ты мне вельмi падабаешся, – прамовiла далiкатна. – Я yсё пра цябе ведаю. Не моцна балiць? – спытала пра пабiтую губу.

– Ды не, – усмiхнуyся Коля.

Юля прыпаднялася на дыбачкi, як раней Таня Паyлоyская каб цмокнуць Мiкалая Мiхайлавiча y шчаку, для таго, каб пацалаваць Колю y вусны.

– Мяккiя, – сказала пасля пацалунку. – Нязграбныя, – усмiхнулася. – Давай сустрэнемся заyтра пасля yрокаy тутака ж, – прапанавала.

– Давай, – пагадзiyся ашаломлены Пiнокiа. Ён i падумаць не мог, што спадабаецца такой прыгожай дзяyчыне. А Юлi ён спадабаyся. Яна ведала, што ён добры i прыстойны. І нос у яго не такi yжо i доyгi, як напрыдумлялi. А тое, што няyмелы i кранальны y сваiм няyменнi, – так гэта выдатна. Будзе чаму вучыцца адно y аднаго.

– А цяпер iдзi дамоy, – папрасiла Юля раптам.

– Ты yпэyнена? – удакладнiy Пiнокiа, цi правiльна ён зразумеy.

– Так, – цвёрда адказала Юля. – Галоyнае, што ты прыйшоy. Значыць, у нас усё атрымаецца. Да заyтра.

Дзяyчына выбралася з абдымкаy хлопца, лёгка спусцiлася з бетонных плiт на зямлю i пабегла дахаты.




Дзея трэцяя



Эпiзод 11

П'еса Кацярыны Ткачовай «Прывiтанне, Маша!» захапiла Таню з першай старонкi, хоць чытаць яе яна не вельмi хацела. Пасёрбаyшы супчыку з фрыкадэлькамi, прыгатаванага бабуляй, Таня разгарнула кнiжку, пачала чытаць i правалiлася y тэкст, як у вiр з галавой, сама таго не чакаючы. Сорак старонак сярэднiм шрыфтам праглынула на адным дыханнi. Мiкалай Мiхайлавiч ведаy, што прапаноyваць. Не так проста, мiж iншым, зацiкавiць сучаснага падлетка чытаннем, тым больш чытаннем п'есы. Прыкольна будзе, калi y Мiкалая Мiхайлавiча атрымаецца паставiць спектакль. Галоyная гераiня, Маша, сапраyдны вожык, проста як Дашка Белая. Толькi яна павiнна граць Машу. Абедзве бунтаркi без прычыны. За yдаванай цi, хутчэй, найгранай грубасцю Машы хавалася yразлiвая i далiкатная iстота, якая, таксама як усе, прагнула кахання, разумення i yвагi. Шурка, другая гераiня, чалавек, якi yсё гэта меy. Утоены канфлiкт памiж iмi на працягу yсяго твора y тым, каб i Машу, i Шурку пачулi i палюбiлi такiмi, якiмi яны былi насамрэч, а не y нечым уяyленнi. Фiнал аж слёзы выклiкаy. Шурка, чакаючы свайго хлопца, сыходзiла на хвiлiнку дапамагчы дзяyчынцы, якая забралася на дрэва, а злезцi без старонняй дапамогi не магла. Маша замест Шуркi сустракае яе хлопца i расказвае яму пра Шурку безлiч прыдуманых на месцы гадасцяy, не са зла, а таму, што таксама хоча, каб у яе быy хлопец. Калi Шурка вяртаецца, бачыць, што Маша цалуецца з хлопцам. Вядома, тут вiнаваты хлопец. Навошта Шурке такi кабель, якi цалуецца з першай сустрэчнай? Шурка, зразумела, разгублена, пакрыyджана, узрушана здрадай каханага чалавека, але, стрымлiваючыся, звяртаецца да Машы i да свайго хлопца словамi Машы: «Як гэта y цябе? Не вер у каханне – не будзе балюча? А смешна!» Хлопец вырываецца з Машыных абдымкаy, iмкнецца дагнаць Шурку, якая yцякае. Застаyшыся адна, Маша плача, кажа, што яна не дрэнная, што таксама любiць шмат з таго, што любiць Шурка. Але ёй нiхто нiколi не казаy, як Шурцы яе хлопец «Прывiтанне, Шура!». Нiхто i нiколi. І тут з'яyляецца Шурка, аклiкае Машу i кажа ёй: «Прывiтанне, Маша!».

Дашы павiнна спадабацца. Яна ж нязменная yдзельнiца yсiх школьных мерапрыемстваy, звязаных з мастацкай самадзейнасцю. А Дом культуры гэта ж не школьны yзровень караценькiх сцэнак, тут цэлы спектакль. Можа, варта паспрабаваць? Але спачатку трэба пагаварыць з Дашкай.

У школу Таня прыйшла y новым вобразе (прыклад сяброyкi паyплываy), праyда, не так кардынальна, як яна, змянiyшыся. За ноч шмат перадумаyшы, Таня вырашыла пагадзiцца на прапанову Мiкалая Мiхайлавiча i прыняць удзел у пастаноyцы. Натуральна, ёй адведзена роля Шуркi, значыць, трэба адпавядаць гераiнi. Ужыцца y яе. Таня была светлавалосай, але не настолькi, наколькi павiнна быць Шурка.

Яна пафарбавалася y плацiнавую стэрэатыпную бландзiнку, сабраyшы валасы y хвосцiкi, апранула школьную форму, яшчэ мамiну, бабуля знайшла, з белымi манжэтамi, каyнерыкам i фартушком. Паколькi на вулiцы пахаладала – скураное станiстае палiто са стаячым каyняром. На ногi нацягнула гетры. Трэба было неяк адпавядаць Дашы, зрабiцца антыподам, цi што. Як чорнае i белае, як цемра i святло. Не так запушчана, вядома, не так маштабна. Карацей, падтрымаць Дашку, каб яна не пачувалася адным ваяром у полi. Бабуля з задавальненнем выпраyляла yнучку y школу. Нарэшце дзяyчынка апамяталася i хораша апранулася, а галоyнае, правiльна, як сапраyдная школьнiца. Усе б зрабiлi, як Танечка, глядзiш, i прадукцыйнасць працы павялiчылася б. Больш дысцыплiны было б. Навошта адмянiлi школьную форму, расперазалiся ад усёдазволенасцi? Сталiна на iх няма! Калi yжо прэзiдэнт возьмецца за адукацыйныя рэформы, дзяцей i iх знешнi выгляд?… Адна агiднасць, як кiнеш вока на некаторых, нават пазiраць сорамна. А Танечка малайчына, разумнiца yнучка…

Яна дагнала Дашу на скрыжаваннi, калi тая збiралася пераходзiць дарогу.

– Прывiтанне! – усмiхнулася, падыходзячы.

– Тань?! – здзiвiлася Даша. – Ты? Цi хто?…

– Ды я, – працягвала yсмiхацца тая, задаволеная эфектам.

– Ты чо, у першы клас сабралася? – не знайшла нiчога iншага сказаць Даша.

– А я твой прататып, – выпалiла Таня.

– Прата… чо? – не зразумела Даша. – Сама зразумела, чо сказала?

– Карацей, твая светлая палова, – выкруцiлася Таня.

– А цёмная тады дзе? – засмяялася раптам Даша.

– Не тупi, Белая, цёмная ты! – растлумачыла Таня. – Ты ж у нас эма. А я антыэма. Зразумела?

– Антыэма прам! – працягвала смяяцца Даша.

Падышоy Пiнокiа. Прывiтаyся ветлiва. Дзяyчаты пацiкавiлiся, як яго рана. Не турбуе? Коля прамаyчаy цi зрабiy выгляд, што не пачуy, ацанiy убранне i новыя колер валасоy i прычоску Паyлоyскай.

У класе на yсiх траiх тут жа абрынулiся Хвалей з Кастальцавым.

– Прыкiнь, – гучна звярнуyся Хвалей да Кастальцава, як толькi Пiнокiа, Даша i Таня yвайшлi y клас, – Пiнокiа з аховай прыйшоy. Колькi плацiш? – навiс над Колем, калi той сеy за парту. – Цi яны натурай бяруць?

– Адвянь ад яго! – параiла Даша Хвалею.

– О, сек'юрыцi замукала, – пракаментаваy Кастальцаy Дашыну фразу.

– А чо, яму мову адняло? – адгукнуyся Хвалей. – Чуеш, Пiнокiа, стамiyся за yчора? Калiся, якiя яны на смак? Як з дзвюма yпораyся?…

Пiнокiа дрыжаy дробнымi дрыжыкамi, стрымлiваючы лютасць, але баючыся абразiць Хвалея словам цi yдарыць яго i атрымаць у адказ, а ох як карцела yляпiць таму памiж вачэй. У руках ён круцiy шарыкавую асадку, якую, ведаy па фiльмах, можна выкарыстоyваць i як зброю. Адкуль узялiся смеласць i рашучасць? Адной рукой, рэзка, Коля схапiy Хвалея за шыю i прыцiснуy да парты, у другой сцiскаy асадку, якую прыставiy да горла працiyнiка.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/m-kola-adam/myastechka/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Если текст книги отсутствует, перейдите по ссылке

Возможные причины отсутствия книги:
1. Книга снята с продаж по просьбе правообладателя
2. Книга ещё не поступила в продажу и пока недоступна для чтения

Навигация